Вацлаў з Шамотул

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вацлаў з Шамотул
польск.: Wacław z Szamotuł
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 1526 ці 1529
Месца нараджэння
Дата смерці 1567 ці 1568
Месца смерці
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Жанры матэты, імшы, псалмы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вацлаў з Шамотул[1], Шаматульчык, Шаматульскі (польск.: Wacław z Szamotuł, 1526 ці 1529, Шаматулы — 1567 ці 1568, Вільня) — польскі паэт, кампазітар, прадстаўнік усходнееўрапейскага Адраджэння[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Шаматулы — гэта невялікае мястэчка непадалёк ад Познані. Навучаўся ў Акадэміі Любранскага  (англ.) ў Познані і ў кракаўскім Ягелонскім універсітэце. Вацлаў быў вучнем вядомага польскага тэарэтыка, педагога і кампазітара Себасцьяна з Фельштына  (руск.). Наогул, Шаматульскі быў вядомы як сапраўдны чалавекам эпохі Адраджэння, бо ведаў таксама такія разнастайныя навукі, як права, матэматыку і філасофію — у прыватнасці арыстоцелеву. Акрамя таго, што Вацлаў складаў музыку, ён праславіўся яшчэ і як паэт і спявак.

Талент і шматбаковасць Вацлава дазволілі яму ўжо ў досыць юным узросце — у 1547 ці 1548 годзе — стаць прыдворным спеваком і кампазітарам караля Жыгімонта Аўгуста. Тым не менш, ён не быў абавязаны навучаць маладых спевакоў, верагодна, з-за цяжкасцяў з голасам. У 1555 Вацлаў пакідае Кракаў, атрымаўшы званне «каралеўскага кампазітара».

З 1555 г. працаваў у Радзівіла Чорнага[1].

Але геніяльная адоранасць майстра не змагла рэалізавацца ў поўнай меры. Яго бліскучая творчая дзейнасць не працягвалася доўга — ён памёр зусім маладым.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з самых знакамітых польскіх кампазітараў эпохі Адраджэння. Нягледзячы на кароткае жыццё, Вацлаў з Шамотул па праву лічыцца першым з польскіх кампазітараў, хто атрымаў шырокае прызнанне не толькі на радзіме, але і за мяжой. У яго творах, як свецкіх, так і духоўных, адзначаюць лірычную накіраванасць зместу і тонкасць каларыту. Вацлава адрознівала высокае поліфанічнае майстэрства, а мелодыка яго твораў была блізкая народна-песеннаму складу.

Сярод твораў Вацлава з Шамотул вылучаюцца матэты, напісаныя з шырокім выкарыстаннем імітацыйнай тэхнікі, яны адрозніваюцца тонкім пачуццём гарманічнага стылю, насычаны жывым, эмацыйным зместам, тыповым для свецкай лірыкі гуманістаў[1]. Вацлаў з Шамотул пісаў галоўным чынам на лацінскія тэксты; у перыяд блізкасці кальвіністам — на польскія. Большасць твораў Вацлава з Шамотул была напісана для хору a capella.

Яго матэты «In te Domine speravi» і «Ego sum pastor bonus» былі першымі польскімі музычнымі кампазіцыямі, апублікаванымі за мяжой.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Матэты лацінскія:

Песні польскія (верагодна, усе 1550):

  • Christe, qui lux es et dies, па-польску (Хрысце, дню нашай светласці, словы Мікалай Рэй)
  • Modlitwa, gdy dziatki spać idą (Малітва, калі дзеці спаць ідуць, вечаровая песня, словы Анджэй Тшэцескі  (польск.))
  • Pieśń o narodzeniu Pańskim (Песня пра нараджэнне божае…, словы Якуб з Ільжы польск.: Jakub z Iłży?)
  • Powszednia spowiedź (Апошняя споведзь (Ах, мой нябесны Пане), словы Анджэй Тшэцескі)

псалмы ў польскім перакладзе:

  • Błogosławiony człowiek (Дабраславёны чалавек, Псалом 1. у перакладзе Анджэя Тшэцескага)
  • I któż będzie przemieszkiwał (Domine, quis habitabit, Псалом 14. у перакладзе Анджэя Тшэцескага)
  • Nakłoń, Panie, ku mnie ucho Twoje (Inclina, Domine, aurem Tuam, Psalm 86. (85.) у перакладзе Мікалая Рэя)
  • Alleluia, chwalcie Pana (Laudate Dominum omnes gentes, Псалом 117. (116.) у перакладзе Мікалая Рэя?)

Ён таксама з’яўляецца аўтарам наступных твораў: Dekalog mniejszy, Dekalog więtszy, Pieśń a prośba człowieka krześcijańskiego.

Акрамя таго, вядома, што ён склаў 8-галосныя Mszę, Lamentacje i pasję і шэраг іншых твораў на лацінскай мове.

Творчая спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Ён памёр рана, і толькі нешматлікія з яго прац захаваліся. Па словах Шымана Старавольскага, які напісаў першую кароткую біяграфію Вацлава, «калі б бог дазволіў пражыць яму даўжэй, палякі не мелі б патрэбы зайздросціць італьянцам іх Палестрына, П'етра Лапі  (італ.) і Віадана  (руск.)».

Музычныя творы Вацлава з Шамотул былі выдадзеныя пры яго жыцця ў Кракаве, Нюрнбергу і Кёнігсбергу. Большасць з іх згублена. Захаваліся і былі перавыдадзеныя 4-галосныя матэты, 7 4-галосных песень, 4- і 6-галосныя службы. З яго паэтычных твораў захаваліся 3 лацінскіх вершы.

Сувязь з беларускай культурай[правіць | правіць зыходнік]

Блізка далучаўся да беларускай культуры[1].

Некаторыя яго мелодыі выдадзены ў Брэсце ў 1558 г., яго твор «Змяркаецца» ў свой час выконваў хор хлопчыкаў Сярэдняй спецыяльнай музычнай школы пры Беларускай кансерваторыі ў Мінску (цяпер Рэспубліканскі вучэбны комплекс гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі)[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ливанова, Т. История западноевропейской музыки до 1789 года (Эпоха Возрождения): Учебник
  • Сhybiński A., Wacław z Szamotuł. «KM», 1948, t. XXIII;
  • Jachimecki Z., Wpływy włoskie w muzyce polskiej, cz 1, Kr., 1911; Opieński H., La musique polonaise, P., 1918 (приложения);
  • Jachimecki Z., Muzyka polska w rozwoju historycznym, t. 1, Kr., 1948;
  • Szweykowscy A. i Z., Wacław z Szamotuł — renesansowy muzyk i poeta, «Muzyka», 1964, No 1-2.