Верона (італ.: Provincia di Verona, вен.: Provincia de Verona) — правінцыя ў Італіі, у вобласці Венета, з цэнтрам у аднайменным горадзе. Плошча правінцыі — 3109 км², насельніцтва каля 0,9 мільёна чалавек (на 2005 год). Складаецца з 98 камун. Рэльеф паўночнай часткі правінцыі — гарысты, тут знаходзіцца самы вялікі ў Еўропе прыродны мост Ponte di Veja. Праз правінцыю працякаюць рэкі Тартара і Адыджэ. У правінцыі размяшчаецца вінаробны субрэгіён Вальпалічэла.