Вольфганг Паўль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольфганг Паўль
Wolfgang Paul
Дата нараджэння 10 жніўня 1913(1913-08-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 снежня 1993(1993-12-07)[2][3] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ганс Копферман[d][5]
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія па фізіцы (1989)
Сайт pi.uni-bonn.de/aktuelles…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вольфганг Паўль (ням.: Wolfgang Paul; 10 жніўня 1913, Лорэнцкірх, Германская імперыя7 снежня 1993, Бон, ФРГ) — нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1989) (палова прэміі сумесна з Хансам Дэмельтам) «за распрацоўку метаду ўтрымання адзіночных іонаў». Другую палову прэміі атрымаў Норман Рамзей «за вынаходства метаду паасобных вагальных палёў і яго выкарыстанне ў вадародным мазеры і іншых атамных гадзінніках».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля абароны дысертацыі ў 1939 годзе ў Берліне, Паўль абараняе другую дысертацыю ў Гётынгене і працуе там прафесарам з 1944 па 1952 год. У 1952 годзе ён пераходзіць у Бонскі ўніверсітэт, дзе працуе да 1981 года прафесарам і дырэктарам фізічнага інстытута.

З 1964 па 1967 Паўль быў дырэктарам фізічнага аддзялення ў ЦЕРН, і ў 1970-1973 гадах - старшынёй савета дырэктараў паскаральніка DESY ў Гамбургу. У 1979 годзе Паўль быў абраны прэзідэнтам фонду імя Аляксандра фон Гумбальта і знаходзіўся на гэтай пасадзе на працягу 10 гадоў.

У першым шлюбе з Лізэлотай Паўль (у дзявоцтве Хірш) у яго было чацвёра дзяцей - Юта, Рэгіна, Штэфан і Лорэнц. З 1979 года Паўль пабраўся шлюбам з дацэнтам па сярэднявечнай літаратуры Дорыс Вальх-Паўль. Сын Паўля, Штэфан Паўль, загадчык кафедры эксперыментальнай фізікі ў тэхнічным універсітэце Мюнхена, другі сын, Лорэнц Паўль, з'яўляецца прафесарам фізікі ва ўніверсітэце Вуперталя.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Вольфганг Паўль лічыцца піянерам у галіне фізікі элементарных часціц. Яго працы ахопліваюць вобласці атамнай і малекулярнай фізікі, мас-спектраскапіі, падзелу ізатопаў, рассейвання электронаў у рэчыве, радыебіялогіі, дазіметрыі і медыцынскай тэрапіі электроннымі пучкамі. У 1953 годзе Паўль распрацаваў квадрупольны мас-фільтр (масфільтр Паўля) для прымянення ў мас-спектраскапічных вымярэннях.

Зноскі

  1. Wolfgang Paul // Brockhaus Enzyklopädie
  2. а б Brozović D., Ladan T. Wolfgang Paul // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  3. Wolfgang Paul // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Catalog of the German National Library Праверана 1 верасня 2022.
  5. Матэматычная генеалогія — 1997.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]