Б’ют

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Б'ют)
Б’ют
англ. Isle of Bute, гэльск. Eilean Bhòid, Eilean Bhòdach
Характарыстыкі
Плошча122,17 км²
Найвышэйшы пункт278 м
Насельніцтва7 228 чал. (2003)
Шчыльнасць насельніцтва59,16 чал./км²
Размяшчэнне
55°50′08″ пн. ш. 5°03′23″ з. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы ў заліве Ферт-оф-Клайд
АкваторыяФерт-оф-Клайд
Краіна
РэгіёнШатландыя
РаёнАргайл і Б’ют
Б’ют (Вялікабрытанія)
Б’ют
Б’ют
Б’ют (Шатландыя)
Б’ют
Б’ют
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Б’ют (англ.: Isle of Bute, шатл. гэл.: Eilean Bhòid, ці Eilean Bhòdach) — востраў на захадзе Шатландыі, у заліве Ферт-оф-Клайд. У наш час адміністрацыйна адносіцца да вобласці Аргайл і Б’ют, раней разам з іншымі астравамі заліва — Аран, Грэйт-Камбрэй і інш. — утвараў графства Б'ют. Найбуйнейшы горад Б’юта — Ротсей на ўсходнім беразе вострава. Замак Ротсея гістарычна з’яўляўся адным з цэнтраў уладанняў Сцюартаў, каралеўскай дынастыі Шатландыі і Англіі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф вострава Б’ют невысокі, пераважаюць узгоркі (вышынёй да 278 м, вяршыня Уіндзі-Хіл) і ўрадлівыя прыбярэжныя нізіны. Вузкі праліў Кайл-оф-Б'ют аддзяляе паўночную частку вострава ад паўвострава Коўал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя Б’юта даволі рана была заселена скотамі, перасяленцамі з Ірландыі і ўвайшла ў склад гэльскага каралеўства Дал Рыяда. У 843 годзе Дал Рыяда аб’ядналася з Каралеўствам піктаў, утварыўшы Шатландскую дзяржаву. У той жа час на тэрыторыю заходняга ўзбярэжжа пранікаюць нарвежскія вікінгі. У сярэдзіне XII ст. Б’ют увайшоў у склад гэльскага Каралеўства Астравоў на чале з Сомерледам. Каля 1200 г. Б’ют захопліваюць Сцюарты, англа-шатландскі род, асноўныя ўладанні якога знаходзіліся ў Клайдсайдзе. Пасля таго, як Роберт Сцюарт стаў у 1371 годзе каралём Шатландыі, Б’ют увайшоў у склад каралеўскага дамена.

З 1398 года спадчыннік караля Шатландыі стаў насіць тытул герцага Ротсея, у гонар галоўнага замка Сцюартаў на Б’юце. Гэты тытул дагэтуль выкарыстоўваецца спадчыннікам прастола Вялікабрытаніі прынцам Уэльскім. У наш час каралі не маюць земляў на Б’юце. У 1703 годзе тытул графаў (з 1796 года маркізаў) Б’юта атрымалі прадстаўнікі адной з малодшых галін дому Сцюартаў.