Восіп Лазаравіч Лунц
Выгляд
Восіп Лазаравіч Лунц | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 снежня 1842 |
Дата смерці | 1930 |
Дзеці | Раман Восіпавіч Лунц[d] |
Род дзейнасці | урач, фтызіятр, тэрапеўт |
Навуковая сфера | тэрапія, фтызіятрыя, ахова здароўя |
Навуковая ступень | доктар навук |
Альма-матар |
Восіп Лазаравіч Лунц (29 снежня 1842 — 1930) — беларускі ўрач[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1866 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт, у 1869 годзе стаў доктарам медыцыны[1]. Тэрапеўт, заснавальнік процітуберкулёзнай дапамогі ў Мінску. У 1898 годзе заснаваў першы ў Беларусі дзіцячы супрацьтуберкулёзны санаторый. Член камісіі па арганізацыі БДУ[1].
У 1906 годзе з ініцыятывы Восіпа Лунца ў Мінску на сродкі шматлікай яўрэйскай грамады горада пабудавана Харальная сінагога.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы па пытаннях эндакрыналогіі, туберкулёзу, педыятрыі.
Зноскі
- ↑ а б в Старая фотография (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мінск, 1999.
- Белорусская ССР : краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 5. — Минск, 1982.
- Зеленков В. И. Доктор Лунц и его потомки Архівавана 12 мая 2021. // «Асоба і час. Беларускі біяграфічны альманах», 2018. — С. 118—135.