Вялікая шахматная дошка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Вялікая шахматная дошка: вяршэнства Амерыкі і яе геастратэгічныя імператывы» (англ.: The Grand Chessboard: American Primacy and Its Geostrategic Imperatives) — найбольш вядомая кніга, напісаная Збігневам Бжазінскім. Кніга ўяўляе сабой разважанні пра геапалітычную магутнасць ЗША і пра стратэгіі, дзякуючы якім гэта магутнасць можа быць рэалізавана ў XXI стагоддзі. Найбольшую ўвагу Бжазінскі сканцэнтраваў на геапалітычнай стратэгіі ЗША адносна Еўразіі. Бжазінскі мяркуе, што вяршэнства на Еўразійскім кантыненце фактычна з'яўляецца вяршэнствам ва ўсім свеце, і лічыць найбольш важнымі стратэгічнымі мэтамі ЗША — распаўсюдзіць свой уплыў у Цэнтральнай Азіі і на Постсавецкай прасторы (у першую чаргу на Расію, якая займае найбольшую плошчу гэтай прасторы).

Бжазінскі з'яўляецца паслядоўнікам заснавальніка сучаснай англа-саксонскай геапалітыкі Мак-Кіндэра, гэта значыць разглядае палітыку з пункту гледжання проціборства цывілізацыі мора (ЗША, Вялікабрытанія) і цывілізацыі сушы (гл. Хартленд).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]