Бескаўка
Вёска
Бескаўка
| ||||||||||||||||||||||||
Бе́скаўка[1] (трансліт.: Bieskaŭka, руск.: Бесковка) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Размешчана на рацэ Кляпацінцы (прыток р. Волчас). Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
За 32 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, 64 км ад Магілёва, 13 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша-Сураж.
Рэльеф раўніны, на захадзе мяжуе з лесам. Транспартныя суязі па шашы Мсціслаў-Магілёў, якая праходзіць побач з вёскай.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1811 г. вёска, 12 двароў, 36 жыхароў мужчынскага полу, у Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерні, дзяржаўная ўласнасць. У 1897 г. 8 двароў, 41 жыхар, у Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета. У 1909 г. 16 двароў, 34 жыхары.
Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У студзені 1925 г. у вёску пераведзена школа з вёскі Лыкінка, у ёй было 36 вучняў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны колас», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 34 гаспадаркі, меў 274 га ворыва, працавала кузня па рамонту сельгасінвентару.
У Вялікую Айчынную вайну ад 13 ліпеня 1941 г. да 30 верасня 1943 г. была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 18 лістапада 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Доўгавіцкага сельсавета[2].
У 1999 г. у складзе саўгаса «Забалацце».
Да 22 лютага 2012 года вёска ўваходзіла ў склад Забалацкага сельсавета[3].
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 2012-2013 гады — 12 жыхароў
- 2014 год — 11 жыхароў
- 2015 год — 8 жыхароў
- 2016 год — 6 жыхароў
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Бяско́ўка
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 18 мая 2021.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бескаўка