Віктар Аляксандравіч Лісоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Аляксандравіч Лісоўскі
Нараджэнне 17 кастрычніка 1965(1965-10-17) (58 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат ваенных навук[d] (2002)
Навуковае званне
Дзейнасць выкладчык універсітэта, ваенны
Месца працы
Ваенная служба
Прыналежнасць  Беларусь
Род войскаў танкавыя войскі
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Узнагароды
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Медаль «За бездакорную службу» I ступені
Медаль «За бездакорную службу» I ступені
Медаль «За бездакорную службу» II ступені
Медаль «За бездакорную службу» II ступені
Медаль «За бездакорную службу» III ступені
Медаль «За бездакорную службу» III ступені
Юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «70 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Медаль «70 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Юбілейны медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»
Юбілейны медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»
Юбілейны медаль «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Юбілейны медаль «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Юбілейны медаль «90 год на варце граніцы»
Юбілейны медаль «90 год на варце граніцы»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага
Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага
Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага
Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага

Віктар Аляксандравіч Лісоўскі (нар. 17 кастрычніка 1965, Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі ваенны, генерал-маёр. Начальнік Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь (2016—2021).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 17 кастрычніка 1965 года ў Баранавічах. Бацька — Аляксандр Аляксандравіч Лісоўскі — родам з вёскі Палонка Баранавіцкага раёна, маці — Фаіна Рыгораўна Лісоўская — родам з Баранавічаў. Збіраўся паступаць у Армавірскае авіяцыйнае вучылішча, аднак выбраў танкавыя войскі па прыкладзе бацькі[1].

У 1987 годзе з адзнакай скончыў Ульянаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, у 1998 годзе — Камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь (з адзнакай), у 2006 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Расійскай Федэрацыі (з адзнакай і залатым медалём). Кандыдат ваенных навук, дацэнт.

З 1987 па 1994 год праходзіў ваенную службу на камандных пасадах у Цэнтральнай групе войскаў і Прыбалтыйскай ваеннай акрузе.

З 1994 па 1995 год працягнуў службу ў 72-м гвардзейскім Аб’яднаным вучэбным цэнтры падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў на пасадзе намесніка камандзіра батальёна 3-га гвардзейскага танкавага палка па агнявой падрыхтоўцы.

З ліпеня 1998 па ліпень 1999 года — начальнік штаба — намеснік камандзіра 334-га гвардзейскага танкавага палка 120-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі.

З 2002 па 2007 год займаў пасады старшага выкладчыка кафедры аператыўнага майстэрства камандна-штабнога факультэта, дацэнта кафедры ваеннага майстэрства камандна-штабнога факультэта, начальніка кафедры аператыўнага майстэрства камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

З 2007 па 2010 год — начальнік Навукова-даследчага інстытута Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

З 2010 года па 6 снежня 2016 года[2] — начальнік Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча.

З 6 снежня 2016 года[2] па 15 ліпеня 2021 года[3] працаваў начальнікам Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

15 ліпеня 2021 года прызначаны намеснікам начальніка Аб’яднанага штаба Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы[4].

3 студзеня 2024 года вызвалены ад пасады намесніка начальніка Аб’яднанага штаба Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы[5].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Віктар ЛІСОЎСКІ: «Як бы ні склаліся абставіны, я ўсё роўна стаў бы ваенным». // Настаўніцкая газета, 18 лютага 2012. (бел.)
  2. а б Указ Президента Республики Беларусь от 6 декабря 2016 года № 442 «О назначении на должность»
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 15 июля 2021 года № 269 «О В. А. Лисовском»
  4. Лукашэнка назначыў новых намесніка начальніка Аб’яднанага штаба АДКБ і начальніка Ваеннай акадэміі
  5. Лукашенко освободил Лисовского от должности замначальника Объединенного штаба ОДКБ
  6. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2014 года № 575 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
  7. Генерал-маёр Віктар Лісоўскі ўдастоены ўзнагароды ад Кіраўніка дзяржавы. // Белтэлерадыёкампанія, 8 кастрычніка 2015. (бел.)
  8. В день памяти великомученицы Екатерины Патриарший Экзарх совершил литургию в соборном Петро-Павловском храме города Минска. // Официальный портал Белорусской Православной Церкви, 7 декабря 2015. (руск.)
  9. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2021 г. № 245 «Аб узнагароджанні» // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 чэрвеня 2021. (бел.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]