Віктар Анатолевіч Шніп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Анатолевіч Шніп
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 сакавіка 1960(1960-03-26) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Людміла Рублеўская
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік, паэт, дзіцячы пісьменнік
Жанр лірыка
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віктар Анатольевіч Шніп (нар. 26 сакавіка 1960, в. Пугачы, Валожынскі раён) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1978). 7 гадоў быў беспрацоўным, перыядычна падпрацоўваючы грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе «Крышталь», літкансультантам у часопісах «Нёман» і ў газеце «Вячэрні Мінск», часам жыў на ганарары.

У 1987 скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1984 года.

Працаваў старшым рэдактарам аддзела культуры ў часопісе «Беларусь» (1987—1991), у газетах «Наша слова» (адказны сакратар, 1991—1995) і «Літаратура і мастацтва» (намеснік галоўнага рэдактара-адказны сакратар (1995—2000), першы намеснік галоўнага рэдактара (2000—2002), галоўны рэдактар у 2002—2003). У 2004—2008 гадах намеснік галоўнага рэдактара, з сакавіка 2008 года па чэрвень 2021 года — галоўны рэдактар, а з 1 ліпеня 2021 года намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» — галоўны рэдактар часопіса «Полымя».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў вершамі 17 жніўня 1977 (газета «Чырвоная змена»).

Аўтар кніг паэзіі і прозы. У зборніках вершаў «Гронка святла» (1983), «Пошук радасці» (1987), «Шляхам ветру», «Горад-утопія» (абодва 1990), «На рэштках Храма» (1994), «Выкраданне Еўропы» (1996), «Чырвоны ліхтар» (2000), «Воўчы вецер» (2001), «Інквізіцыя» (2002), «Выратаванне атрутай» (2003) філасофскі роздум над лёсам Беларусі, духоўнымі праблемамі сучаснага грамадства, зварот да гістарычнай тэматыкі, тэма кахання. Піша для дзяцей: «Сунічкі для Веранічкі» (1995), «Наш Максім гаворыць: „Гу!“» (1999). Аўтар «Сабачых гісторый» (з 2000).

Суаўтар многіх зборнікаў, а таксама зборніка казак «Нявеста для Базыля» (2017; казка «Пугач»).

У канцы 1980 — пачатку 1990-х гадоў пісаў тэксты для рок-гуртоў, бардаў, эстрадных выканаўцаў.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Гронка святла» (1983),
  • «Пошук радасці» (1987),
  • «Шляхам ветру» (1990),
  • «Горад Утопія» (1990),
  • «На рэштках Храма» (1994),
  • «Выкраданне Еўропы» (1996),
  • «Чырвоны ліхтар» (2000),
  • «Воўчы вецер» (2001),
  • «Інквізіцыя» (2002),
  • «Выратаванне атрутай» (2003),
  • «Беларускае мора» (2004),
  • «Балада камянёў» (2006),
  • «Страла кахання, любові крыж» (2008),
  • «Проза і паэзія агню» (2010),
  • «Пугачоўскі цырульнік» (2013),
  • «Сабачыя гісторыі» (2013),
  • «Першы папяровы снег» (2014),
  • «Тутэйшая туга» (2014)[1],
  • «Заўтра была адліга» (2015),
  • «Чырвоны ліхтар-2» (2016),
  • «Трава бясконцасці» (2018),
  • «Белае, чорнае і залатое» (2020),
  • «Васільковы мёд» (2022),
  • «Заўтра была адліга-2» (2022),
  • «Заўтра была адліга-3» (2023),
  • «Партрэты» (2023),

Кнігі для дзяцей[правіць | правіць зыходнік]

  • «Сунічкі для Веранічкі» (1995),
  • «Наш Максім гаворыць: — Гу!» (1999)
  • «Кастусь і Міёна» (2023).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Віктар Шніп і яго жонка, Людміла Рублеўская

Жонка — Людміла Рублеўская, пісьменніца. Двое дзяцей.

Тодар Лемяшонак — стрыечны брат маці Віктара Шніпа.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • 1987 — лаўрэат прэміі імя Уладзіміра Маякоўскага Савета Міністраў Грузіі, за зборнік «Гронка святла».
  • 2007 — лаўрэат літаратурнай прэміі «Залаты Купідон», за кнігу «Балада камянёў».
  • 2008 — лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне «Мастацкая літаратура», за кнігу «Страла кахання, любові крыж».
  • 2019 — узнагароджаны медалём Францыска Скарыны[2].
  • 2021 — лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі.
  • 2021 — лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, за кнігу «Белае, чорнае і залатое».
  • 2023 — лаўрэат прэміі «Залатая літара» за кнігі «Заўтра была адліга» і «Заўтра была адліга-2».
  • 2023 — лаўрэат прэміі імя Максіма Танка ў намінацыі «Паэзія», за кнігу вершаў «Васільковы мёд»[3].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Тутэйшая туга. Выдавецтва «Четыре четверти». Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2014. Праверана 3 лютага 2014.
  2. Представители средств массовой информации и литераторы удостоены государственных наград (руск.)(недаступная спасылка). Мінінфарм Беларусі (30 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2019. Праверана 2 мая 2019.
  3. Пазнякоў М. Прэміі сталічнага аддзялення СПБ // Літаратура і мастацтва : газета. — 2022-04-07. — № 14. — С. 2. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шніп Віктар // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Шніп Віктар // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.
  • Шніп В. Ёсць на Валожыншчыне вёска Пугачы // З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 442—453.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]