Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка
Старшыня партыі «Разам»
з 31 жніўня 2020
Папярэднік пасада ўтворана

Нараджэнне 9 лістапада 1963(1963-11-09) (60 гадоў)
Дзеці Эдуард Віктаравіч Бабарыка
Адукацыя
Дзейнасць банкір, мецэнат, калекцыянер мастацтва, дзеяч культуры, грамадскі дзеяч, палітык
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт babariko.vision (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ві́ктар Дзмі́трыевіч Бабары́ка (9 лістапада 1963, Мінск) — беларускі банкір, філантроп, калекцыянер, культурны і грамадскі дзеяч, палітык, палітычны зняволены. У 2000—2020 гадах старшыня Праўлення ААТ «Белгазпрамбанк».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1981 годзе школу № 92 горада Мінска. У 1988 годзе скончыў механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Тэарэтычная механіка». Працоўную дзейнасць пачынаў у НВА парашковай металургіі, дзе працаваў начальнікам аддзела знешнеэканамічных сувязяў.

Скончыў у 1995 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка, арганізацыя знешнеэканамічнай дзейнасці». У ліпені таго ж года пачаў працаваць у банкаўскай сістэме Беларусі (банк «Алімп»).

У 2000 годзе скончыў магістратуру Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. У ліпені таго ж года прызначаны Старшынёй Праўлення ААТ «Белгазпрамбанк».

12 мая 2020 года ў сваім Facebook абвясціў, што высоўвае сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах[1]. У той жа дзень прэс-служба «Белгазпрамбанка» паведаміла аб выхадзе Бабарыкі са складу праўлення і звальненні яго з пасады старшыні праўлення паводле ўласнага жадання[2]. Штаб Віктара Бабарыкі падрыхтаваў да здачы ў Цэнтральную выбарчую камісію 435 тысяч подпісаў выбарцаў. Гэта стала рэкордам для канкурэнтаў дзейнага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі за ўвесь час яго знаходжання пры ўладзе[3].

Тым часам Аляксандр Лукашэнка абрынуўся на Віктара Бабарыку з пагрозамі і абвінавачваннямі. Адначасова з нападкамі Лукашэнкі ад 11 чэрвеня ў кампаніях, звязаных з сябрамі Бабарыкі, прайшлі ператрусы і затрыманні[4]. Сам Віктар Бабарыка разам з сынам Эдуардам быў затрыманы 18 чэрвеня[4]. 21 чэрвеня яму было прад’яўленае абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 243 («Ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры»), ч. 2 арт. 235 («Легалізацыя сродкаў, здабытых злачынным шляхам, учыненая паўторна, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо ў асабліва буйным памеры»), таксама паводле ч. 2 арт. 431 («Дача хабару паўторна альбо ў буйным памеры»)[5]. Сам Віктар Бабарыка не згодны з прад’яўленымі абвінавачваннямі. 29 чэрвеня міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Віктара і Эдуарда Бабарыкаў, ды іншых затрыманых апанентаў Лукашэнкі вязнямі сумлення[6].

14 ліпеня Віктару Бабарыку адмоўлена ў рэгістрацыі праз неадпаведнасць прадстаўленай дэкларацыі аб даходах і маёмасці, а таксама праз тое, што ў яго выбарчай кампаніі ўдзельнічала замежная арганізацыя (меўся на ўвазе «Белгазпрамбанк»). Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына агучыла звесткі з ліста Камітэта дзяржкантролю, якія не дазваляюць, на яе думку, зарэгістраваць Віктара Бабарыку. Пры гэтым прэзумпцыя невінаватасці Віктара Бабарыкі была праігнараваная[7].

16 ліпеня адбылася сустрэча прадстаўнікоў штабоў Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, на якой была дасягнутая дамоўленасць, што адзіным кандыдатам ад незарэгістраваных палітыкаў будзе Святлана Ціханоўская. І ў выпадку яе абрання будуць прызначаныя паўторныя выбары, у якіх змогуць удзельнічаць альтэрнатыўныя кандыдаты, якія на той момант былі ў СІЗА[8].

10 кастрычніка Віктар Бабарыка разам з Ліліяй Уласавай, Юрыем Васкрасенскім, Віталём Шкляравым, Кірылам Бадзеем, Дзмітрыем Рабцевічам, Максімам Знакам, Ільёй Салеем  (руск.), знаходзіліся на той момант пад арыштам, удзельнічаў у сустрэчы ў СІЗА КДБ з Аляксандрам Лукашэнкам[9].

15 кастрычніка на пасяджэнні Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Міністэрстве юстыцыі было прынятае рашэнне аб скасаванні адвакацкай ліцэнзіі Аляксандра Пыльчанкі, які быў адным з абаронцаў Віктара Бабарыкі. Прычынай назвалі каментары адваката парталу TUT.BY у жніўні 2020 года[10]. 24 лістапада следчым упраўленнем КДБ скончана папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўнікоў ААТ «Белгазпрамбанк». Віктар Бабарыка абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў паводле ч. 3 арт. 430 «Атрыманне хабару ў буйным памеры» і ч. 2 арт. 235 «Легалізацыя („адмыванне“) сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры» Крымінальнага кодэкса Беларусі. Усе, хто абвінавачваюцца ў гэтай справе, прызналі сваю віну, акрамя Віктара Бабарыкі[11]. 19 студзеня 2021 года адвакат Дзмітрый Лаеўскі пасля таго, як азнаёміўся з матэрыяламі справы, заявіў, што абвінавачванне не даказана і ёсць шэраг фактаў, якія сведчаць аб тым, што Віктар Бабарыка не здзяйсняў таго, у чым яго абвінавачваюць[12].

21 студзеня 2021 года Генеральная пракуратура накіравала ў Вярхоўны Суд крымінальную справу ў дачыненні да Віктара Бабарыкі[13]. Суд над Віктарам Бабарыкам і топ-менеджарамі Белгазпрамбанка пачаўся ў лютым. Пракурор прасіў пакараць яго 15 гадамі. 6 ліпеня 2021 года суддзя Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь Ігар Любавіцкі прыгаварыў Бабарыку да «14 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 5 тысяч базавых велічынь, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў на тэрмін пяць гадоў» без магчымасці абскардзіць прысуд[14].

27 красавіка 2023 года Віктар Бабарыка, які адбываў пакаранне ў наваполацкай калоніі, быў дастаўлены ў Наваполацкую цэнтральную гарадскую бальніцу[15]. «Рабочы рух» паведаміў, што Бабарыку даставілі з цялеснымі пашкоджаннямі: «Паступіў са слядамі пабіцця, яго нават не пазналі, пакуль не ўбачылі прозвішча»[16]. У бальніцы пацвердзілі, што Віктар Бабарыка знаходзіцца ў хірургіі[15]. 17 мая ў бальніцы прайшлі масавыя затрыманні лекараў[17].

5 ліпеня 2023 года Мінскі абласны суд асудзіў Эдуарда Бабарыку да 8 гадоў калоніі[18].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Дабрачынная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Заснавальнік Міжнароднага дабрачыннага фонду дапамогі дзецям «Шанец»[19].

Культурныя ініцыятывы[правіць | правіць зыходнік]

Палітычная пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пра гістарычную ролю Расіі ён сказаў: «Успомнім гісторыю. З часу ўтварэння моцнага Маскоўскага княства ў канцы XVII стагоддзя адбылося размыванне ліцвінскага гена Вялікага Княства Літоўскага, якое мы перанеслі. Гэта дакладна для Украіны. Генетычны матэрыял Беларусі і Украіны быў моцным разведзены перасяленцамі з Усходу»[22].

Бабарыка падтрымлівае палітычны нейтралітэт Беларусі і таму за выхад Беларусі з АДКБ[23].

У сакавіку 2014 года выказаўся пра бела-чырвона-белы сцяг: «Пакуль у Беларусі будзе ідэя і думка, якая можа аб’яднаць нас такіх розных, з розным мастацкім густам, палітычнымі прыхільнасцямі, узростам і адносінамі, датуль была, ёсць і будзе наша бел-чырвона-белая сінявокая Беларусь. Жыве Беларусь!»[24]

Катэгарычны праціўнік смяротнага пакарання. Мяркуе, што неабходна правесці рэферэндум па пытанні адмены смяротнага пакарання[25].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002) — «за шматгадовую самаадданую працу і значны ўнёсак у развіццё банкаўскай сістэмы краіны»;
  • дыплом Камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА (2008) — "за вялікі ўнёсак у развіццё інтэрнацыянальных культурных сувязяў, падтрымку беларускага тэатра і ў сувязі з правядзеннем Тэатральнага тыдня з «Белгазпрамбанкам» «Глядзім Шэкспіра»";
  • падзяка ад кіраўніцтва расійскай Нацыянальнай тэатральнай прэміі і фестывалю «Залатая маска» за подпісам народнага артыста РСФСР Георгія Тараторкіна (2010)[26];
  • падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2012) — «за шматгадовую фінансавую падтрымку праектаў, накіраваных на развіццё нацыянальнай культуры Беларусі»;
  • ганаровае званне «Мецэнат культуры Беларусі» па выніках 2014 года (2015);
  • прэмія ў вобласці карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ў намінацыі «Персона года» (2015).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка Марына. Дзеці: сын Эдуард і дачка Марыя. 15 жніўня 2017 года жонка загінула на Мадэйры падчас заняткаў дайвінгам[27].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Віктар Бабарыка абвясціў, што ідзе ў прэзідэнты // Белсат
  2. Віктар Бабарыка больш не з’яўляецца старшынёй праўлення «Белгазпрамбанка»
  3. svaboda.org
  4. а б nashaniva.by
  5. Спіс палітычных вязняў. spring96.org. Архівавана з першакрыніцы 3-7-2020. Праверана 3-7-2020.
  6. Belarus: Full-scale attack on human rights ahead of presidential election (англ.). amnesty.org (29 чэрвеня 2020).
  7. naviny.by Архівавана 14 ліпеня 2020.
  8. Светлана Тихановская объединилась со штабами Бабарико и Цепкало Архівавана 18 ліпеня 2020.
  9. "Лукашенко встретился в СИЗО КГБ с политзаключенными. Среди них — Бабарико, Знак, Шкляров, Власова". Архівавана з арыгінала 17 кастрычніка 2020. Праверана 23.01.2021. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2020. Праверана 2 сакавіка 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2020. Праверана 2 сакавіка 2022.
  10. "Защитника Виктора Бабарико и Марии Колесниковой Александра Пыльченко лишают лицензии адвоката". Архівавана з арыгінала 28 студзеня 2021. Праверана 23.01.2021. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2021. Праверана 2 сакавіка 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2021. Праверана 2 сакавіка 2022.
  11. "Следственным управлением КГБ окончено предварительное расследование уголовного дела в отношении топ-менеджеров ОАО «Белгазпромбанк»". Праверана 23.01.2021. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  12. "Виктор Бабарико ознакомился со своим уголовным делом. Адвокат: Обвинение не доказано". Архівавана з арыгінала 25 студзеня 2021. Праверана 23 студзеня 2021. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2021. Праверана 2 сакавіка 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2021. Праверана 2 сакавіка 2022.
  13. "Генпрокуратура приняла решение по уголовному делу об обвинении топ-менеджеров Белгазпромбанка в коррупционных преступлениях". Праверана 23.01.2021. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 2 сакавіка 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 2 сакавіка 2022.
  14. Віктар Бабарыка асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2023. Праверана 1 кастрычніка 2023.
  15. а б Віктар Бабарыка насамрэч шпіталізаваны . Наша Ніва (27 красавіка 2023). Праверана 20 мая 2023.
  16. Краўцоў: Рэжым ня ведае, што рабіць з палітвязьнямі, і не ідзе на перамовы. 27 красавіка 2023
  17. У Наваполацку прайшлі затрыманні дактароў у бальніцы, куды прывозілі Бабарыку . Наша Ніва (19 мая 2023). Праверана 20 мая 2023.
  18. Эдуарда Бабарыку асудзілі да 8 гадоў калоніі, хоць віны ён не прызнаў. Новы Час (5 ліпеня 2023).
  19. Учредители. Сайт Международного благотворительного фонда помощи детям «Шанс». Праверана 27 лютага 2015.
  20. Концепция форума «Теарт». Сайт Международного форума театрального искусства «Теарт» (2014-31-08). Праверана 25 лютага 2015.
  21. Концепция. Сайт национального историко-культурологического проекта «Арт-Беларусь». Праверана 25 лютага 2015.
  22. Виктор Бабарико: «Мы попали в классическую ловушку любого паразита» Архівавана 22 чэрвеня 2020.
  23. Бабарико считает, что Беларусь должна выйти из ОДКБ
  24. Кіраўнік «Белгазпромбанка» на адкрыцці «Дзесяці стагоддзяў мастацтва»: Жыве Беларусь!
  25. Бабарико: смертная казнь — это месть, а месть — удел слабых Архівавана 9 кастрычніка 2020.
  26. «Театральная неделя с Белгазпромбанком». Послесловие(недаступная спасылка). Официальный сайт Белгазпромбанка (2010-21-10). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2022. Праверана 25 лютага 2015.
  27. «Она сделала мою жизнь». В Португалии погибла жена известного банкира Бабарико Архівавана 14 жніўня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]