Віктар Паўлавіч Тарасаў
Віктар Тарасаў | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Віктар Паўлавіч Тарасаў |
Дата нараджэння | 29 снежня 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лютага 2006 (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | СССР → Беларусь |
Жонка | Таццяна Назар'еўна Аляксеева і Ніна Іванаўна Піскарова[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Тэатр | БелДАДТ імя Я. Купалы |
Член у |
|
Узнагароды | |
IMDb | ID 0850287 |
Віктар Паўлавіч Тара́саў (29 снежня 1934, г. Барнаул, Расія — 9 лютага 2006, Смалявічы, Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1967). Народны артыст СССР (1982).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1957).
Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Добрыя знешнія даныя, тэмперамент, шчырасць, абумовілі поспех Тарасава ў ролях маладых герояў: Кузьмін («Людзі і д’яблы» К. Крапівы), Міхаіл («Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка), Вадзім («Выклік багам» А. Дзялендзіка), Валерык («Трэцяя патэтычная» М. Пагодзіна), Генадзь («Мільён за усмешку» А. Сафронава) і інш. Дасканалым майстэрствам пераўвасаблення, высокай акцёрскай тэхнікай, псіхалагічнай дасканаласцю і адзінствам знешняй і унутранай характарнасці вызначаюцца ролі: Канстанцін Заслонаў («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Францыск Скарына («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча), Сцяпан Дзямідчык («Апошні журавель» А. Дударава і А. Жука), Мульцік («Вечар» А. Дударава), Салавейчык («Амністыя» М. Матукоўскага), Ухватаў («Пагарэльцы» А. Макаёнка), Клеон («…Забыць Герастрата!» Р. Горына), Няхлюдаў («Уваскрэсенне» паводле Л. Талстога), Дульчын («Апошняя ахвяра» А. Астроўскага), Барон, Пратасаў («На дне», «Дзеці сонца» М. Горкага), Гараднічы («Рэвізор» М. Гогаля), Сафонаў («Рускія людзі» К. Сіманава), Кэлін («Святая святых» І. Друцэ), Бачана Рамішвілі («Закон вечнасці» паводле Н. Думбадзэ), Ахмед Рыза («Дзівак» Назыма Хікмета) і інш. Здымаўся ў фільмах: «Першыя выпрабаванні», «Бацька», «Крушэнне імперыі», «Уваскрэсная ноч», «Соф’я Пяроўская», «Дзяржаўная граніца», «Дэбют», «Вадзіцель аўтобуса», «Песня пра зубра» і інш. Удзельнічаў у тэлепастаноўках: «Крах», «Людзі на балоце».
Дзяржаўная прэмія Беларусі 1966.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Краўчанка Г. Віктар Тарасаў / Г. Краўчанка // Майстры беларускай сцэны. — Мінск, 1978. — Кн. 3.
- Ярмалінская В. «Брава, Віктар!..»: нарыс жыцця и творчасці народнага артыста СССР, акцёра Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Віктара Тарасава / В. Ярмалінская. — Мінск, 1999.
- Ракіцкі В. А. Тарасаў Віктар Паўлавіч / В. А. Ракіцкі // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 15 / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2002. — С. 436—437.
- Нарадзіліся 29 снежня
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Барнауле
- Памерлі 9 лютага
- Памерлі ў 2006 годзе
- Памерлі ў Смалявічах
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы
- Асобы
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры СССР
- Акцёры Беларусі
- Акцёры XX стагоддзя
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР