Вікіпедыя:Прэс-рэлізы/150000

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
150000 артыкулаў у Беларускай Вікіпедыі
150000 артыкулаў у Беларускай Вікіпедыі

31 студзеня 2018 года колькасць артыкулаў у Беларускай Вікіпедыі дасягнула 150 000. 150 000-ым стаў артыкул Збігнеў Прайснер. 2,5 гады назад іх было 100 000.

«Вікіпедыя па-беларуску» існуе са жніўня 2006 года, развіваецца ахвотнікамі энцыклапедычнай справы і назапашвае матэрыялы на беларускай літаратурнай мове.

Колькасць удзельнікаў, якія рэгулярна робяць праўкі ў Вікіпедыі, дасягае за месяц 250 чалавек і больш. За час існавання раздзела было зроблена звыш 3 млн. правак.

Перыядычныя ботазаліўкі ўжывае большасць буйных раздзелаў Вікіпедыі. Падрыхтоўка якаснай базы, выверка назваў аб’ектаў залівання патрабуюць немалых чалавечых рэсурсаў і пэўнага тэхнічнага ўзроўню. Той факт, што Беларуская Вікіпедыя паспяхова асвоіла гэты працэс, сведчыць, што наш раздзел увайшоў у «вышэйшую лігу». За час існавання Беларускай Вікіпедыі былі праведзены заліўкі камун Італіі і Даніі, населеных пунктаў Беларусі і Арменіі, воласцей Эстоніі, аб’ектаў NGC і ІС (гэта касмічныя аб’екты), раёнаў Украіны, гмін Польшчы ды іншых артыкулаў.

Але наш раздзел папаўняецца не толькі працай ботаводаў. Вызначальны ўклад уласнымі рукамі робяць людзі, якія напаўняюць артыкулы цікавым зместам.

Сёння Беларуская Вікіпедыя — самая вялікая энцыклапедыя, напісаная па-беларуску. Раздзел займае 46-е месца сярод усіх Вікіпедый.

Гл. таксама[правіць зыходнік]