Вікіпедыя:Страшнае месца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Страшнае месца — замацаванае за Вікіпедыяй азначэнне, якое мае шмат адценняў і ўзыходзіць да часта цытаванай рэпліцы ўдзельніка Ilya Voyager:

" Это Википедия. Это страшное место. Здесь кто угодно может выставить на удаление даже плод напряженной работы десятков человек. Здесь любой дилетант может испортить статью, написанную высококлассным специалистом, и этому специалисту придётся вежливо и спокойно доказывать, почему он прав, а дилетант — нет. Причем доказывать, скорее всего, другим дилетантам. Здесь есть страшные «люди в кепках», имеющие право удалять статьи и блокировать участников. Здесь есть жуткий арбитражный комитет, который еще ни разу не вынес решение, полностью устраивавшее обе конфликтующие стороны. Это не хорошо и не плохо, это не прихоть какого-то из участников. Вам нужно быть готовым к этому, иначе участие в проекте Вам принесет только разочарование. Просто так устроен этот мир, и так устроена Википедия. Возможно, есть устройство более справедливое — но другой Википедии у нас пока нет. Да и другого мира, признаться, тоже.[1]
Илья Щуров
"

Выраз ужываецца ў абмеркаваннях паміж удзельнікамі ў адказ на абгрунтаваныя і часам неабгрунтаваныя скаргі (навічкоў ці стомленых дасведчаных удзельнікаў) на недасканаласць прылад Вікіпедыі (традыцыйна ў выглядзе або дэфектаў існуючых правілаў, або «засілля малапісьменных» удзельнікаў-дылетантаў, або «ўсемагутнасці крыважэрных» адміністратараў Вікіпедыі).

Ужыванне суразмоўцам гэтага выказвання ў абмеркаванні часцей за ўсё сведчыць аб тым, што суразмоўца хоча падтрымаць і ўмацаваць ваша імкненне дзейнічаць у Вікіпедыі канструктыўна і рашуча ў мэтах стварэння найболей поўнай і дакладнай вольнай энцыклапедыі чалавечых ведаў і, адначасова, перасцерагае ад працягу абмеркаванняў вашых нараканняў.

Разам з тым, жорсткая атмасфера — гэта сур’ёзная праблема; многім гэта няёмка, адштурхвае пачаткоўцаў і прыводзіць да хуткага выгарання дасведчаных удзельнікаў. Таму старайцеся зрабіць Вікіпедыю менш «страшным месцам». Будзьце ветлівыя, не раздражняйцеся, старайцеся дапамагчы іншым, даруйце памылкі, а таксама не саромейцеся хваліць і дзякаваць іншым удзельнікам — хаця б націскам на спасылкі «падзякаваць».