Вітальд Гамбровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вітальд Гамбровіч
польск.: Witold Gombrowicz
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 жніўня 1904(1904-08-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 1969(1969-07-24)[1][4][…] (64 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Rita Gombrowicz[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, драматург, раманіст, аўтар дзённіка, паэт-адвакат, эсэіст, юрыст
Кірунак Экзістэнцыялізм
Жанр апавяданне, аповесць[d] і раман
Мова твораў польская
Прэміі
Подпіс Выява аўтографа
gombrowicz.net
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ві́тальд Гамбро́віч[5] (польск.: Witold Gombrowicz; 4 жніўня 1904, Малашыцы, Польшча — 24 ліпеня 1969) — выдатны польскі пісьменнік, драматург, эсэіст.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з заможнага сялянскага роду — яго дзед Ануфрый Гамбровіч страціў у студзеньскім паўстанні маёнткі на Жмудзі і перасяліўся на Сандаміршчыну. Вітальд вучыўся ў каталіцкай гімназіі імя Св. Станіслава Косткі ў Варшаве, а пасля экзаменаў y 1923—1926 гг. вывучаў права ў Варшаўскім універсітэце, дзе атрымаў званне магістра. У 1928, пасля года жыцця ў Францыі, дзе вучыўся ў Institut des Hautes Études Internationales, пачаў працаваць судовым юрыстам-практыкантам.

Супрацоўнічаў з газетай «Кур’ер Паранны», часопісамі «Скамандэр», «Час». Падтрымліваў кантакты з асяродкам мастакоў, належаў да сталых наведвальнікаў кавярні «Земяньска». У жніўні 1939 Гамбровіч адплывае ў Аргенціну на трансатлантычным параходзе «Храбры», дзе яго застае выбух вайны. Вырашае застацца ў Аргенціне, звяртаецца ў польскае пасольства ў Буэнас-Айрэсе, але прызыўная камісія прызнае яго непрыдатным да вайсковай службы. Жыве на сціплыя сродкі, ананімна піша ў газеты. Завязвае знаёмствы ў асяроддзі маладых аргенцінскіх літаратараў і мастакоў.

У 1947—55 працуе чыноўнікам у Польскім банку ў Буэнас-Айрэсе. У 1951 г. Вітальд Гамбровіч пачынае супрацоўнічаць з Літаратурным інстытутам у Парыжы, дзе пазней публікуюцца яго творы на старонках штомесячніка «Культура». Пасля сыходу з банка жыве на стыпендыю радыё «Свабодная Еўропа», Фонду А. Кёстлера, з прыватных урокаў філасофіі, а пазней з даходаў ад выданняў і выставак твораў у многіх краінах.

У Польшчы з 1958 г. да сярэдзіны 1970-х гг. творы пісьменніка не публікаваліся і не згадваліся афіцыйна, месцамі толькі дазваляліся выстаўкі карцін. У маі 1963 г. на запрашэнне Фонду Форда наведаў Заходні Берлін. З Берліна выехаў у Парыж і Руамонт, дзе правёў тры месяцы ў доме, які належаў Cercle culturel — таварыству, якое арганізоўвала міжнародныя сустрэчы асоб з літаратурнага, мастацкага, навуковага асяроддзя. Тут сустрэў Марыю Рыту Ляброс, канадскую раманістку, з якой пазней ажаніўся.

У 1966 г. перабраўся ў Вес непадалёк ад Ніцы. Памёр у 1969 г. ад лёгачнай недастатковасці.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у 1933 томам апавяданняў «Помнік з акрэсу сталення». Пазней, у Аргенціне, піша творы, перакладае іх з сябрамі на іспанскую мову.

Раман «Ferdydurke» поўны чорнага гумару, працягвае камедыйныя традыцыі Рабле, Сервантэса, Філдынга. Правакацыйны стыль, парадаксальная будова твора і абсурднасць яго сітуацый не замінаюць аўтару глыбока даследаваць такія вечныя тэмы, як узаемаадносіны маладосці і даросласці, сталасці і недаспеласці, уплыў на чалавека культуры і адносін з іншымі, свабода асобы і яе залежнасць ад чужой думкі.

Раман «Парнаграфія» Вітальда Гамбровіча адразу выклікаў спрэчныя ўражанні спасярод чытачоў і крытыкаў. Заснаваны на вымысле і фікцыі сюжэт (нагадаем, што дзеянне адбываецца ў акупаванай гітлерцамі Польшчы пачатку саракавых гадоў), справакаваў абвінавачванні ў бок аўтара ў нейкай яўнай неадпаведнасці, каб не сказаць блюзнерства, што да патрыятычных пачуццяў палякаў. Відаць, «Парнаграфія» сапраўды ўтрымлівае элемент блюзнерства. Блюзнерскасці, з якой аўтар прэзентуе традыцыйную культуру і нацыянальныя звычаі ў стане ўнутранай спустошанасці. Гамбровіч як бы проста фіксуе тое, што адбываецца «наўкола»: клопаты па гаспадарцы, сямейныя рэаліі, удзел у рэлігійных абрадах, нацыянальна-вызваленчую барацьбу. Аднак гэта ўсё толькі «пустая форма», уява, якая часам ніяк не стасуецца з сапраўднасцю, і цяжка на поўную сілу і ў добрай волі ўдзельнічаць у гэтым. Вітальд Гамбровіч скончыў працу над «Парнаграфіяй» 4 лютага 1958 года, а выдаў яе ў чэрвені 1960 года ў польскім парыжскім выдавецтве «Instytut Literacki».

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За літаратурную творчасць атрымаў прэмію фонду А. Южыкоўскага ў Нью-Ёрку (1966), міжнародную ўзнагароду выдаўцоў Прыкс Формэнтор (1967), у 1968 г. быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в http://culture.pl/en/artist/witold-gombrowicz
  2. Witold Gombrowicz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.gombrowicz.net/-Detailed-chronology-.html
  4. Witold Gombrowicz // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Напісанне імя і прозвішча Вітольд Гамбровіч у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.12.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]