Гарбузовыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарбузовыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cucurbitaceae Juss., 1789


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22337
NCBI  3650
EOL  4458
IPNI  30000781-2
FW  55465

Гарбузовыя[3] (Cucurbitáceae) — сямейства раслін парадка Гарбузакветныя класа Двухдольныя. Налічвае па розных падліках 125[4]-183[5] радоў i каля 900 відаў[6]. Раздзяляецца на два падсямействы: Cucurbioideae і Zanonioideae[6].

Біялагічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гарбузовыя — аднагадовыя ці шматгадовыя травы, радзей — кусты. Сцябло мае вусікі, якія маюць парасткавае паходжанне[6]. Кветкі часцей аднаполыя[4].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнікі сямейства Гарбузовыя распаўсюджаны галоўным чынам у трапічных і субтрапічных раёнах. Асабліва багаты відавы састаў у Амерыцы, Афрыцы і Азіі[6].

Роды[правіць | правіць зыходнік]

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Па інфармацыі некаторых крыніц[4], гарбузовыя былі аднымі з першых культурных раслін. У прыватнасці, яны былі важнай сельскагаспадарчай культурай для цывілізацый старажытных мая, ацтэкаў і інкаў. Археолагі знайходзяць сляды культурных гарбузовых у Мексіцы нават каля 7000 г. да н.э.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Да сямейства Гарбузовыя належыць самы вялікі плод у свеце. У штаце Вісконсін (у ЗША) з расліны гарбуза гарбуз вялікі (Cucurbita maxima) быў атрыманы плод вагай каля 821.23 кг. Плод занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г Гарбузовыя: інфармацыя на сайце «Энцыклапедыя жыцця» (EOL)
  5. Сямейства на сайце theplantlist.org(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2017. Праверана 3 мая 2017.
  6. а б в г Сямейства на сайце molbiol.ru
  7. Паводле GRIN. Гл. раздзел Спасылкі.