Перайсці да зместу

Гаўя (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гаўя
лат. Gauja
Рака Гаўя каля г. Цэсіс
Рака Гаўя каля г. Цэсіс
Характарыстыка
Даўжыня 460 км
Басейн 8,9 тыс. км²
Расход вады 70,7 ± 0,001 м³/с
Вадацёк
Выток Відземскае ўзвышша
 • Вышыня 234 м
 • Каардынаты 57°04′57″ пн. ш. 25°36′17″ у. д.HGЯO
Вусце Рыжскі заліў
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 57°09′30″ пн. ш. 24°15′48″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Рыжскі заліў

Краіна
physical
Гаўя (рака)
Гаўя (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Га́ўя, (Аа Ліфляндская) (лат.: Gauja, эст.: Koiva jõgi) — рака ў Латвіі, упадае ў Рыжскі заліў Балтыйскага мора. Даўжыня 461 (452[1]) км. Вадазбор 8904 км². Сярэдні расход вады 78 м³/с. Перапад вышынь 234 м (0,52 м/км), сярэдняя хуткасць цячэння — 0,2-0,4 м/с. Другая па даўжыні, пасля Заходняй Дзвіны, рака Латвіі. Частка ракі ўтварае натуральную мяжу (даўжынёй 24 км) паміж Латвіяй і Эстоніяй.

Асноўныя прытокі

[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Мустыгі, Аліта. Злева: Амата.

Гарады: Стрэнчы, Валміера, Цэсіс, Сігулда. Прыродаахоўныя зоны: Нацянальны парк Гаўя. Водзяцца: акунь, язь, шчупак, лешч, плотка, галавень, рыбец, мянтуз. Помнікі гісторыі: Тарэйдскі замак (11-14 ст.)

Пачынаецца над Відзэмскім узвышшы ў Цэсіскім краі ля пагорка Элкас, каля возера Алаўкстс, за 90 км ад Рыжскага заліва, спачатку цячэ на ўсход у процілеглы ад мора бок, затым абцякаючы Відзэмскае ўзвышша з поўначы і захаду нарэшце ўпадае ў Рыжскі заліў каля Царнікава. Паміж Валміерай і Сігулдай цячэ праз цвёрдыя даламітавыя і пясчанікавыя пароды дэвонскага перыяду, прарэзаўшы ў іх глыбокі яр і ствараючы парогі Сінолес, Сікшню, Стрэнчу, Кюкю і інш.

Жыўленне мешанае — снегавое (35-40 %), ападкі і падземныя воды. Вадазбор на 30 % пакрыты лесам, 5 % складаюць балоты, налічвае каля 860 азёр агульнай плошчай ~55 км². Замярзае ў снежні, крыгалом у сакавіку — красавіку.

Зноскі

  1. У залежнасці ад таго, якую рэчка прымаюць за пачатак Гаўі.
  • Краткая географическая энциклопедия. Т.1. / Гл.ред. Григорьев А. А. -М.: Советская энциклопедия. 1960, с.564