Генадзь Іванавіч Невяльской

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генадзь Іванавіч Невяльской
Дата нараджэння 23 лістапада (5 снежня) 1813
Месца нараджэння
Дата смерці 17 (29) красавіка 1876 (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя
Званне адмірал
Узнагароды і званні
ордэн Святога Уладзіміра ордэн Святой Ганны 1-й ступені з імператарскай каронай ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генадзь Іванавіч Невяльско́й (руск.: Генна́дий Ива́нович Невельско́й, 5 снежня 1813, с. Дракіна, Кастрамская вобласць, Расія — 29 красавіка 1876) — расійскі мараплавец, даследчык Далёкага Усходу. Адмірал (1874).

Скончыў Марскі корпус у Санкт-Пецярбургу ў 1832 годзе і афіцэрскія класы ў 1836 годзе. У 1848-49 гадах кіраваў марскім пераходам транспарту «Байкал» з Кранштата да Петрапаўлаўска-Камчацкага, адкрыў (1849) і даследаваў Татарскі праліў, выявіў астраўны характар Сахаліна. У 1850-55 гадах узначаліў Амурскую экспедыцыю, даследаваў нізоўі ракі Амур, заснаваў там расійскія пасяленні, у тым ліку Нікалаеўск-на-Амуры. На востраве Сахалін адкрыў радовішчы вугалю. Яго імем названы праліў, мыс у гэтым праліве, заліў, гара і горад на Сахаліне.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]