Генрых Барт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генрых Барт
ням.: Heinrich Barth
Дата нараджэння 16 лютага 1821(1821-02-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лістапада 1865(1865-11-25)[1][3][…] (44 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, пісьменнік, гісторык, географ, філолаг, выкладчык універсітэта, археолаг
Навуковая сфера геаграфія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генрых Барт (ням.: Heinrich Barth; 16 лютага 1821, Гамбург — 25 лістапада 1865, Берлін) — нямецкі даследчык Афрыкі.

Атрымаў адукацыю ў Берлінскім універсітэце, які скончыў у 1844 годзе. Наведаў Італію і Сіцылію.

Вывучыўшы арабскую мову ў Лондане, адправіўся ў падарожжа ў 1845 годзе. З Танжэра Барт прайшоў па сушы ўсю Паўночную Афрыку. Таксама ён перасёк Егіпет, падняўшыся па Нілу да Вадзі-Халфа і прайшоў усю пустыню, дасягнуўшы Берэнікі. Падчас гэтага падарожжа ён падвергнуўся нападу рабаўнікоў і быў паранены.

Перайшоўшы Сінайскі паўвостраў, ён прайшоў Палесціну, Сірыю, Малую Азію і Грэцыю, усюды вывучаючы рэшткі старажытнай культуры. У 1847 годзе ён вярнуўся ў Берлін.

У гэты час ён стаў прыват-дацэнтам і быў заняты ў падрыхтоўцы да публікацыі працы «Падарожжы па пустынных краях Міжземнамор’я» (Wanderungen durch die Küstenländer des Mittelmeeres), якая з’яўляецца ў 1849 годзе. Барт здзейсніў пераход ад азёр Чад і Багірмі на ўсходзе да Цімбукту на захадзе і Камеруна на поўдні. Па шляху ён вывучаў тапаграфію, гісторыю, цывілізацыі і мовы краін, якія наведваў.

Зноскі

  1. а б Heinrich Barth // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Heinrich Barth // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. Heinrich Barth // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]