Генрых Фрэдэрык Сцюарт (прынц Уэльскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генрых Фрэдэрык Сцюарт
англ.: Henry Frederick, Prince of Wales
Нараджэнне 19 лютага 1594(1594-02-19)[1], 19 лютага 1593(1593-02-19)[2] ці 1594[3]
Смерць 6 лістапада 1612(1612-11-06)[2][1]
Месца пахавання
Род Сцюарты
Бацька Якаў I Сцюарт[5][6]
Маці Ганна Дацкая[5][6]
Адукацыя
Дзейнасць палітык, арыстакрат
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[4]
Узнагароды
ордэн Падвязкі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генрых Фрэдэрык Сцюарт (англ.: Henry Frederick Stuart; 19 лютага 1594 — 6 лістапада 1612), прынц Уэльскі (з 1610 года), герцаг Ротсей (з 1594 года) — старэйшы сын караля Англіі і Шатландыі Якава I (VI) і каралевы Ганны Дацкай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нараджэнне прынца Генрыха ў 1594 годзе з энтузіязмам было ўспрынята раялістамі Шатландыі, паколькі да гэтага моманту кароль Якаў VI з'яўляўся апошнім прадстаўніком каралеўскага дому Сцюартаў і яго смерць прывяла б да грамадзянскай вайны паміж рознымі шатландскімі арыстакратычнымі сем'ямі, якія прэтэндавалі на прастол. Пры нараджэнні Генрых атрымаў тытулы герцага Ротсея і графа Карыка, традыцыйныя для спадчыннікаў шатландскай кароны. Пасля ўзыходжання Якава VI на прастол Англіі ў 1603 годзе, Генрых быў ўзведзены ў годнасць герцага Корнуальскага і прынца Уэльскага, упершыню ў гісторыі злучыўшы англійскія і шатландскія тытулы спадчыннікаў прастола.

Малады прынц Генрых адрозніваўся энергіяй і адкрытасцю, што кантраставала з асцярожным і замкнутым характарам яго малодшага брата Карла. На яго ўскладаліся вялікія надзеі, ішлі перамовы пра яго вяселлі з дачкой тасканскага герцага Кацярынай Медычы, аднак вяселле было адменена, з прычыны таго, што Генрых быў пратэстантам. У 1612 годзе ва ўзросце васямнаццаці гадоў Генрых Сцюарт сканаў ад тыфу. Спадчыннікам англійскага і шатландскага прастолаў (а з 1625 года каралём) стаў малодшы брат Карл.

Генрых Сцюарт пахаваны ў Вэстмінстэрскім абацтве.

  1. а б FINA WikiАўстрыйская акадэмія навук. Праверана 3 снежня 2020.
  2. а б Lundy D. R. Henry Frederick Stuart, Prince of Wales // The Peerage
  3. Czech National Authority Database Праверана 2 чэрвеня 2021.
  4. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. а б Lundy D. R. The Peerage
  6. а б Kindred Britain