Георг Гейм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георг Гейм
Georg Heym
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1887(1887-10-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 студзеня 1912(1912-01-16)[1][2][…] (24 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці Паэт, празаік, драматург
Гады творчасці 18981912
Кірунак Ранні экспрэсіянізм
Мова твораў нямецкая
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Георг Гейм (ням.: Georg Heym; 30 кастрычніка 1887, Гіршберг, Ніжняя Сілезія — 16 студзеня 1912, Берлін) — нямецкі пісьменнік, паэт і драматург. Разам з Эрнстам Штадлерам і Георгам Траклем з’яўляецца ключавой постаццю ранняга экспрэсіянізму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і юрыста Германа Гейма. Вывучаў права ў Вюрцбургу і Берлінскім універсітэце імя Гумбальта. Некаторы час хацеў стаць ваенным і спрабаваў уступіць у Эльзаскі пяхотны полк, але дазвол прыйшоў толькі пасля смерці паэта. Разам з паэтам Эрнстам Бальке патануў на рацэ Хафель, катаючыся на каньках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў пісаць з 12 гадоў (навелы, драмы). Пры жыцці паэта быў выдадзены толькі адзін яго паэтычны зборнік пад назвай «Вечны дзень» (1911). Два наступныя паэтычныя зборнікі — «Umbra Vitae» (падрыхтаваны Геймам) і «Нябесная трагедыя» — былі выдадзеныя пасмяротна, як і зборнік навел «Злодзей». У 1933 годзе кнігі Гейма як прыналежныя да «дэгенератыўнага мастацтва» — экспрэсіянізму — былі спалены разам з многімі іншымі. Поўны збор твораў Гейма быў выдадзены ў 1960-х гадах.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Выбраныя вершы: пераклад з нямецкай / Геарг Гайм. — Мінск : Зміцер Колас, 2020. — 97, [1] с. — («Паэты планеты»).

Зноскі

  1. а б Georg Heym // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Georg Heym // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Find a Grave — 1996.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]