Герберт Цукурс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герберт Цукурс
Herberts Cukurs
Род дзейнасці авіяканструктар, лётчык
Дата нараджэння 17 мая 1900(1900-05-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 1965(1965-02-23) (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства  Расійская імперыяСцяг Латвіі ЛатвіяСцяг Нацысцкай Германіі Бразілія
Бацька Яніс Цукурс
Узнагароды і прэміі
ордэн Трох Зорак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Герберт Цукурс (лат.: Herberts Cukurs; 190023 лютага 1965) — да другой сусветнай вайны — латышскі піянер авіяцыі і нацыянальны герой Латвіі, пасля вайны — нацысцкі ваенны злачынец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Ліепаі ў 1900 годзе. Бацька Цукурса быў уладальнікам механічнай майстэрні, дзе будучы авіятар практыкаваўся ў механіцы.

У маладосці ўдзельнічаў у змаганні за незалежнасць Латвіі, сымпатызаваў сацыял-дэмакратам. У 1919 годзе пачаў службу ў латвійскай авіяцыі. Аднак, у 1926 годзе быў у чыне старэйшага лейтэнанта выключаны з войска за «схільнасць да тэрарыстычнай дзейнасці». Працаваў шафёрам.

У тым жа 1926 годзе Цукурс сам заняўся канструяваннем лятальных апаратаў. Паміж 1926 і 1934 гадамі ён распрацаваў і пабудаваў планер і тры аэрапланы. Адным з быў C-3 з 80-сільным маторам, які Цукурс сабраў з 2 рухавікоў знішчальніка «Renault» 1916 года.

У 1933 годзе Герберт Цукурс здзейсніў палёт у Гамбію. Ён пакінуў Латвію 28 жніўня 1933 года і пасля доўгай вандроўцы на самалёце па Афрыцы, вярнуўся 25 мая 1934 года, праз 10 дзён пасля ўсталявання ўльманаўскай дыктатуры, і адразу стаў героем. Яго аднавілі ў паветраных сілах Латвіі, і надалі статус капітана.

Цукурс стаў латышскім Ліндбергам і Чкалавым. Славе пілота паспрыялі і яго пісьменніцкія здольнасці. Адразу пасля вяртання ён пад загалоўкам «Мой палёт у Гамбію» апублікаваў свой дзённік. У 1937 годзе напісаў раман «Паміж небам і зямлёй», дзе галоўным героем быў лётчык.

У 1936 Цукурс здзейсніў палёт у Токіа. Лятаў у Палесціну.

У 1940 годзе, у выніку пакта Молатава-Рыбентропа Латвія была акупавана савецкімі войскамі. Камуністы адразу канфіскавалі самалёт Цукурса, а сам былы нацыянальны герой пры новай уладзе стаў нікім.

Калі ў 1941 годзе ў Рыгу ўвайшлі немцы, Цукурс адразу пайшоў да іх добраахвотнікам. Пачаў як афіцэр дапаможнай паліцыі, уступіў у карную каманду Віктарса Арайса, што займалася ачысткай Латвіі ад яўрэяў, пад канец стаўшы намеснікам Арайса. Цукурс удзельнічаў у катаваннях і допытах, стварэнні рыжскага гета, а таксама зніштажэнні 25 тысяч яўрэяў у Румбуле. Некаторыя сведкі распавядаюць, што Цукурс любіў ездзіць па гета на аўтамабілі і прама на ходзе забіваць яўрэяў з пісталета.

Пасля сканчэння вайны, Цукурс пакінуў Латвію. Быў арыштаваны брытанцамі, але хутка адпушчаны. У рэшце рэшт былы латышскі лётчык асеў у Бразіліі разам з жонкай Мілдай і сынамі Гунарсам і Гербертам. У паўднёваамерыканскай краіне Цукурс адчыніў лётную школу і бюро экскурсіяў.

Цукурсу ўдалося падкупіць бразільскі ўрад і атрымаць дакументы, паводле якіх ён быў карэнным бразільцам у другім пакаленні.

Аднак у 1960-х гадах на след Цукурса выйшла ізраільская разведка МАСАД. Агенты хацелі вывезьці Цукурса ў Ізраіль, як гэта адбылося з Адольфам Эйхманам. Адзін з масадаўцаў, прыкінуўшыся былым эсэсаўцам, «папярэдзіў» Цукурса аб небяспецы, і параіў уцячы ва Уругвай. Аднак у Мантэвідэа аперацыя сарвалася — Цукурс здагадаўся, што насамрэч адбываецца, і паспрабаваў схавацца. 23 лютага 1965 года ён быў застрэлены яўрэйскімі агентамі, а 6 сакавіка ўругвайская паліцыя знайшла яго труп.

Цукурс сёння[правіць | правіць зыходнік]

У сучасны час асоба Цукурса шмат у каго ў Латвіі выклікае сімпатыю, а латвійскія правыя лічаць яго нацыянальным героем. Напрыклад, у 2003 годзе правая арганізацыя Nacionālā Spēka Savienība (Саюз нацыянальных сіл) выпусціла серыю паштовых канвертаў з фатаграфіяй Цукурса разам з сям'ёй. Латышскія афіцыйныя структуры адрэагавалі на гэта даволі спакойна, і пачалі рабіць некаторыя заявы толькі пад ціскам яўрэйскіх арганізацый, пасольства Ізраіля і цэнтра Сімона Візенталя.

У той жа час адзін з лідараў NSS Гунтарс Ландманіс накіраваў у пракуратуру паведамленне а неабходнасці расследавання зверскага забойства грамадзяніна Латвіі Герберта Цукурса ў 1965 годзе. Пракуратура, аднак, адхіліла яго прапанову.

Некаторыя таксама прапаноўвалі назваць імем Цукурса Рыжскі аэрапорт.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]