Герман Іванавіч Экерт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герман Іванавіч Экерт
Дата нараджэння 10 лістапада 1835(1835-11-10)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 жніўня 1871(1871-08-19) (35 гадоў)
Месца смерці
Жонка Ліна Кёрбер[d]
Род дзейнасці урач, хірург
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Альма-матар

Герман Іванавіч Экерт (ням.: Hermann Martin August Eckert; 10 лістапада 1835 — 19 жніўня 1871) — беларускі ўрач, доктар медыцыны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1835 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у Мітаўскай гімназіі  (руск.). Пасля гэтага скончыў Дэрпцкі ўніверсітэт.

З 18 жніўня 1862 года звышштатны, пазней штатны ардынатар пры падведамных Прыказу Магілёўскіх богаўгодных установах[2][2][3].

З 19 сакавіка 1866 года выконваў абавязкі аператара (хірурга) у магілёўскай губернскай урачэбнай управе[4].

Адначасова выконваў абавязкі ўрача Магілёўскай духоўнай семінарыі і ардынатара пры яўрэйскім шпіталі[5].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты з Лінай Кёрбер  (руск.) (Lina Körber; 1845—1930), дачкой Карла Эдуарда Кёрбера  (руск.).

Мели пяць дзяцей:

  • Луіза (1865-?)
  • Ядвіга (1867-69)
  • Герман (1868-69)
  • Марыя (1869-?)
  • Аліса Эрміна (1871-?)

Зноскі