Глеб Паўлавіч Лабадзенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Глеб Паўлавіч Лабадзенка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 ліпеня 1986(1986-07-09) (37 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Таццяна Віктараўна Шапуцька
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, журналіст
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Глеб Паўлавіч Лабадзенка (9 ліпеня 1986, Мінск) — беларускі паэт, журналіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 2004 годзе скончыў Беларускі ліцэй імя Якуба Коласа. Выпускнік Беларускага калегіюму (аддзяленне філасофіі/літаратуры), Інстытута журналістыкі БДУ (2009). Працаваў у газетах «Комсомольская правда в Белоруссии» (2004—2008), «Звязда» (2009—2011).

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу (2003).
  • Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу імя Франчэска Петраркі (2004).
  • Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Дзень Зямлі-2002».
  • Уладальнік гран-пры конкурсу «Дзень Зямлі-2004».
  • Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2003, прэмія літаратурна-мастацкага часопіса «Дзеяслоў»).
  • Тройчы лаўрэат журналісцкай прэміі «Вольнае слова» (2008 — другое месца, 2009 — першае месца, 2010 — трэцяе месца).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

  • кніга паэзіі «Pager-вершы» 2005
  • Аўтар больш як 1100 публікацый у прэсе.

Зноскі