Перайсці да зместу

Глыба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Глыба
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 146 м
Даўжыня 3,46 км
Шырыня 0,8 км
Плошча 1,52 км²
Аб’ём 0,00744 км³
Даўжыня берагавой лініі 9 км
Найбольшая глыбіня 10,7 м
Сярэдняя глыбіня 4,9 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Салёнасць да 0,15 ‰
Празрыстасць 2,1 м
Басейн
Плошча вадазбору 33,2 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць пратока ў возера Дрысы
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Глыба (Беларусь)
Глыба
Глыба
Глыба (Віцебская вобласць)
Глыба
Глыба
Map

Глы́ба[1] — возера ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 32 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, каля вёскі Шарстова. Знаходзіцца на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Сіньша».

Плошча паверхні возера 1,52 км², даўжыня 3,46 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 9 км. Найбольшая глыбіня дасягае 10,7 м, сярэдняя каля 4,9 м. Аб’ём вады 7,44 млн м³. Плошча вадазбору 33,2 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу дугападобнай формы, моцна выцягнутая з захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 13—14 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі возера маюць вышыню 0,2—0,5 м, пясчаныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 5—10 метраў, вакол заліваў пашыраецца да 250 м. Глыбіні да 2 м займаюць каля 21 % плошчы возера. На ўсходзе возера востраў плошчай 0,7 га. Дно да глыбіні 2—3 м пясчанае, да 4—7 м выслана апясчаненым ілам. На большых глыбінях дно ўкрывае гліністы іл (каля 60 % плошчы возера).
Возера Глыба эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі і выцякае пратока, які злучае Глыбу з возерам Дрысы. Надводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 1,5—2 м на адлегласці 5—15 метраў ад берага возера. Падводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 2,5—3 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь, лінь, краснапёрка, гусцяра, язь, карп, жэрах і іншыя віды рыб.

Зноскі