Горвальскі замак
Выгляд
Славутасць | |
Горвальскі замак | |
---|---|
52°34′26″ пн. ш. 30°11′48″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | XVI стагоддзе |
Дата скасавання | XVIII стагоддзе |
Матэрыял | драўніна |
Го́рвальскі за́мак — колішні замак, які існаваў y XVI—XVIII стст. на тэрыторыі Беларусі каля вёскі Горваль Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
У XVI стагоддзі быў бастыённым, але меў і драўляныя ўмацаванні. Горвальскі замак з’яўляўся важным пунктам кантролю за пераправай цераз Бярэзіну і водным шляхам да Дняпра.
У час казацка-сялянскай вайны 1648—1651 гадоў украінскія казакі разбілі ў 1648 годзе пад Горвалем войска стражніка вялікага літоўскага Рыгора Мірскага і авалодалі замкам. У лістападзе 1654 годзе казакі ўкраінскага гетмана І. Залатарэнкі бралі Горвальскі замак штурмам, y выніку ён быў спалены.
Пазней адноўлены, але ў час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў канчаткова знішчаны.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Горвальскі замак // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 238. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.