Граматка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кампаненты
Асноўныя

Граматка, фарамушка, бярмушка — старадаўняя назва поснай поліўкі з піва.

На працягу многіх стагоддзяў шляхецкае сняданне было немагчыма ўявіць без адмысловага піўного супа, які запраўляўся, як правіла, сырымі яечнымі жаўткамі, а таксама смятанай, тварагом ды рознымі спецыямі (кменам, цынамонам, цукрам і г.д.). Такі суп было прынята есці з грэнкамі. Піўныя супы або нават проста піва, падагрэтае з кавалкамі чэрствага хлеба ці тварагом, замянялі за шляхецкім сталом каву ды гарбату, якія пачалі іх выцясняць толькі з XVII ст., але яшчэ і ў XIX ст. граматка карысталася вялікай папулярнасцю. Вялікім яе аматарам, асабліва падчас посту, быў кароль і вялікі князь Жыгімонт Стары.

Страву згадвае Адам Міцкевіч у кнізе другой «Пана Тадэвуша»:

Старэйшыя пані, устаўшы, раней пілі каву;
цяпер жа затое зрабілі інакшую страву
з гарачага піва з набелам сабранай смятаны,
ў каторым грудкамі плывае тварог пасяканы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белы А. Граматка // Праект «Наша ежа»