Перайсці да зместу

Гродзенскі езуіцкі калегіум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Напалеон Орда. Гродзенскі езуіцкі калегіум

Гро́дзенскі езуі́цкі кале́гіум — колішняя каталіцкая навучальная ўстанова ў Гродна, якая дзейнічала ў 1625 – 1773 гг.

Калегіум складаўся з вучэбных і жылых памяшканняў, біліятэкі, аптэкі (адчынена ў 1687 г.), сада, гаспадарчых будынкаў, касцёла Св. Францішка Ксаверыя. Пабудовы калегіума займалі цэлы квартал горада.

Калегіум меў 2 аддзяленні: малодшае, якое мела 5 класаў (апошні клас быў двухгадовым) і старэйшае (3 гады навучання). Выкладаліся тыповыя для калегіума прадметы: сем вольных мастацтваў, тэалогія, класічныя мовы і іншыя. З 1667/68 навучальнага года ўсе прадстаўнікі калегіума мелі вучонае званне прафесара.

У 1707 г. пры калегіуме была адкрыта музычная бурса, пры ёй дзейнічала капэла. У 1773 г. бурса мела 63 музычныя інструменты[1].

На 1773 г. калегіум валодаў 7 фальваркамі і 25 вёскамі ў Гродзенскім павеце.

Пасля скасавання ў 1773 г. ордэна езуітаў будынкі і маёмасць калегіума былі перададзены Камісіі народнай асветы, якая на яго базе стварыла акруговую школу ў Гродне. Пазней будынкі былі перададзены урадавым установам.

Вядомыя выпускнікі

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выкладчыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Гродзенскі калегіум адыграў значную ролю ў пашырэнні ўплыву Каталіцкай Царквы на Беларусі, яго дзейнасць спрыяла зацвярджэнню еўрапейскай сістэмы адукацыі на Гродзеншчыне.

Зноскі

  1. * Завальнюк У. М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6. С. 206