Гітанас Наўседа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гітанас Наўседа
літ.: Gitanas Nausėda
Сцяг10-ы Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі
з 12 ліпеня 2019
Папярэднік Даля Грыбаўскайце

Нараджэнне 19 мая 1964(1964-05-19)[1] (59 гадоў)
Жонка Diana Nausėdienė[d]
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар навук
Дзейнасць эканаміст, выкладчык універсітэта, палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітык
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн Зоркі Румыніі ордэн Леапольда I ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені ордэн Вітаўтаса Вялікага
Сайт nauseda2019.lt (літ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гіта́нас Наўседа́ (літ.: Gitanas Nausėda; нар. 19 мая 1964, Клайпеда) — літоўскі эканаміст, банкір і выкладчык універсітэта. Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі з 12 ліпеня 2019 г.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1982 па 1987 год вучыўся на факультэце эканомікі прамысловасці Вільнюскага ўніверсітэта, з 1987 па 1989 год праходзіў навучанне на эканамічным факультэце. Наўседа атрымаў доктарскую ступень у вобласці сацыяльных навук у 1993 годзе, з 1990 па 1992 год праходзіў практыку ў Мангеймскім універсітэце ў Германіі. Праходзіў стажыроўку ў Бундэстагу ў Боне (1994) і ў Сусветным банку ў Вашынгтоне (1998).

З 1992 па 1993 год — старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі і прыватызацыі. З 1993 па 1994 год ён узначальваў аддзел фінансавага рынку ў Дзяржаўным кіраванні па коштах і канкурэнцыі, быў вядучым эканамічнай калонкі для агульнанацыянальнай газеты Літвы, «Lietuvos rytas» («Раніца Літвы»). З 1994 года быў намеснікам начальніка аддзела па наглядзе за камерцыйнымі банкамі (1994—1996), дырэктарам дэпартамента грашова-крэдытнай палітыкі (1996—2000) і членам кіравання Банка Літвы (1998—2000).

У 2000 годзе ён пачаў працаваць у AB Vilniaus Bankas у якасці саветніка старшыні кіравання. З 2008 па 2018 год — саветнік прэзідэнта SEB Bankas, галоўны эканаміст. З 2004 па 2009 год ён таксама быў саветнікам прэзідэнта Валдаса Адамкуса.

З 1987 па 2004 год выкладаў на эканамічным факультэце Вільнюскага ўніверсітэта, у 2009 годзе пачаў выкладаць у Вільнюскай бізнес-школе.

У 2004 годзе ён падтрымаў выбарчую кампанію былога прэзідэнта Літвы Валдаса Адамкуса. З 2004 па 2009 быў дарадцам прэзідэнта Валдаса Адамкуса.

17 верасня 2018 года Г. Наўседа абвясціў аб сваёй кандыдатуры на прэзідэнцкія выбары ў Літве у 2019 годзе[3].

У першым туры прэзідэнцкіх выбараў, набраўшы 30,95 % галасоў, ён заняў другое месца і ў вырашальным другім туры сустрэўся з I. Шыманiце. 26 мая 2019 года Наўседа перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Літве[4].

Заступіў на пасаду Прэзідэнта Літвы 12 ліпеня 2019 года. Змяняіў Далю Грыбаўскайце, якая займала прэзідэнцкую пасаду з 2009 па 2019 гады, і стаў пятым прэзідэнтам краіны з 1993 года[5].

Жанаты, мае дзвюх дачок[6]. Валодае англійскай, нямецкай і рускай мовамі[7].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]