Даламіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даламіт
Формула CaMg[CO3]2

Даламі́т — асадкавая горная парода, складаецца больш як на 95 % з мінералу даламіту. Карысны выкапень. Пашыраны ў асадкавай абалонцы Зямлі, залягаюць пластамі, лінзамі, купаламі, гнёздамі.

Нярэдка складае глыбока расчлянёныя горныя хрыбты і масівы, напрыклад Даламітавыя Альпы ў Італіі. Гэта горная парода здольная да карставання. У свеце вядомы шматлікія радовішчы даламіту.

На тэрыторыі Беларусі выяўлена 10 радовішчаў (у тым ліку распрацоўваецца радовішча Руба ў Віцебскай вобласці) з агульнымі запасамі каля 1 млрд тон.

Даламіт выкарыстоўваецца як вогнетрывалы матэрыял у металургіі, як сыравіна ў хімічнай і шкляной прамысловасці, у сельскай гаспадарцы для вапнавання глебы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]