Даследаванне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дасле́даванне ў шырокім сэнсе — пошук новых ведаў ці сістэматычнае расследаванне з мэтай устанаўлення фактаў. Больш дакладна даследаванне — навуковы метад (працэс) вывучэння чагосьці.

Навуковае даследаванне, якое заснавана на ўжыванні навуковага метаду, падае навуковую інфармацыю і тэорыі для тлумачэння прыроды і ўласцівасцяў навакольнага свету. Такое даследаванне можа мець практычнае ўжыванне. Навуковыя даследаванні могуць фінансавацца дзяржавай, некамерцыйнымі арганізацыямі, камерцыйнымі кампаніямі і прыватнымі асобамі. Навуковыя даследаванні могуць быць класіфікаваны згодна з іх акадэмічным і прыкладным характарам. Асноўная мэта прыкладных даследаванняў (у адрозненне ад фундаментальных даследаванняў) — выяўленне, інтэрпрэтацыя і развіццё метадаў і сістэм па паляпшэнню чалавечых ведаў у розных галінах чалавечых ведаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]