Даўжыня хвалі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даўжыня хвалі вымяраецца паміж двума адвольнымі пунктамі, чые фазы ваганняў супадаюць (гэта могуць быць або максімумы, або мінімумы, або вузлы хвалі.

Даўжыня́ хва́лі — адлегласць паміж двума найбліжэйшымі адзін да аднаго пунктамі, якія вагаюцца з аднолькавымі фазамі. Звычайна даўжыня хвалі вызначаецца грэчаскай літарай (лямбда). З’яўляецца адной з найболей істотных характарыстык ваганняў. Вымяраецца ў адзінках адлегласці: метрах і вытворных. Велічыня , адваротная самой даўжыні хвалі, называецца хвалевым лікам і мае сэнс прасторавай частаты.

Каб зразумець, чым з’яўляецца даўжыня хвалі, можна ўявіць сабе хвалі, што з’явіліся ад кінутага ў ваду каменя — даўжынёй хвалі будзе адлегласць паміж двума найбліжэйшымі хрыбтамі.

Даўжыня хвалі звязана з фазавай скорасцю і частатой паводле азначэння. Даўжыня хвалі адпавядае прастораваму перыяду хвалі — адлегласці, якую пункт з нязменнай фазай праходзіць за час, роўны перыяду ваганняў , таму справядлівы наступныя суадносіны:

, дзе  — вуглавая частата.

Хвалі дэ Бройля таксама маюць сваё вызначэнне даўжыні хвалі і частаты, якія залежаць ад імпульса і энергіі

  • частата:
  • даўжыня хвалі:

дзе  — пастаянная Планка.