Джалал Талабані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джалал Талабані
сарані جەلال تاڵەبانی
курд.: Celal Talebanî
прэм’ер-міністр Ірака[d]
1 лістапада 2003 — 30 лістапада 2003
Папярэднік Аяд Алаўі
Пераемнік Абдэль-Азіз аль-Хакім
6-ы прэзідэнт Ірака[d]
7 красавіка 2005 — 24 ліпеня 2014
Папярэднік Газі Машаль Аджыль аль-Явер
Пераемнік Фуад Масум

Нараджэнне 12 лістапада 1933(1933-11-12)[1][2]
Смерць 3 кастрычніка 2017(2017-10-03)[1][2] (83 гады)
Жонка Hero Ibrahim Ahmed[d]
Дзеці Bafel Talabani[d]
Веравызнанне Islam[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, юрыст, адвакат
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джала́л Талабані́ (12 лістапада 1933 — 3 кастрычніка 2017) — Прэзідэнт Ірака (2005—(2014), курд, стваральнік і кіраўнік адной з дзвюх курдскіх партый Ірака — Патрыятычнага саюза Курдыстана.

Нарадзіўся ў вёсцы каля Келькана, у паўднёвым іракскім Курдыстане. У 14 гадоў стаў сябрам Дэмакратычнай партыі Курдыстана (ДПК). У 1953 годзе увайшоў у яе цэнтральны камітэт. У гэты ж самы час займаўся на юрыдычных курсах. Пасля атрымання ў 1959 годзе адвакацкага дыплома, быў прызваны ў войска.

На працягу 1960-х г.г. кіраваў палітбюро ДПК, але выйшаў з партыі ў 1966 годзе, расчараваны кланавай будовай партыі. Адразу распачаў працу па стварэнню новай партыі, якая была заснавана ў 1975 годзе пад назвай Патрыятычны Саюз Курдыстана. Яна хутка стала галоўным апанентам ДПК. Але пасля сканчэння першай вайны ў Заліве ў 1991 годзе, лідары абодвух партый узначалілі курдскае паўстанне супраць Ірака. Паступова ДПК заняў праіранскі бок, а потым увогуле адмовілася ад ідэі незалежнасці Курдыстана і пачала схіляцца да аўтаноміі ў межах Ірака.

Пагадненне паміж курдскімі партыямі дазволіла стварыць кааліцыю пад назвай Дэмактатычна-Патрыятычны Альянс Курдыстана, які атрымаў перамогу на мясцовых выбарах у Курскую Грамаду (2005 г.), і атрымаў 75 месцаў ў Іракскім парламенце (2005 г.).

7 красавіка 2005 года Талабані стаў прэзідэнтам Ірака. Кіраўнік ДПК Барзані стаў прэзідэнтам Курдыстана.

Памёр 3 кастрычніка 2017 года[3].

Зноскі

  1. а б Jalal (Dschalal) Talabani // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Jalal Talabani // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Памёр экс-прэзідэнт Ірака Джаляль Талабані

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]