Джон Роберт Шрыфер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Роберт Шрыфер
англ.: John Robert Schrieffer
Дата нараджэння 31 мая 1931(1931-05-31)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 ліпеня 2019(2019-07-27)[3][4] (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка[5] і Звышправоднасць[5]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Джон Бардзін
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Роберт Шрыфер (англ.: John Robert Schrieffer; 31 мая 1931, Оўк-Парк, штат Ілінойс, ЗША — 27 ліпеня 2019, Талахасі, Фларыда, ЗША) — лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне фізікі (1972) (сумесна з Джонам Бардзіным і Леонам Н. Куперам) за стварэнне БКШ-тэорыі, названай па іх ініцыялах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Оўк-Парк (штат Ілінойс) у сям’і Джона Г. Шрыфера і Луізы (у дзявоцтве Андэрсан) Шрыфер. У 1940 годзе сям’я пераязджае ў горад Манхасет, штат Нью-Ёрк, а яшчэ праз дзевяць гадоў у горад Юстыс (штат Фларыда). Жывучы ў Фларыдзе, Джон любіў гуляць з самаробнымі ракетамі і радыё, што і сфармавала яго цікавасць да электратэхнікі.

Скончыўшы Юстыскую сярэднюю школу, у 1949 году Шрыфер паступае ў Масачусецкі тэхналагічны інстытут, маючы намер стаць інжынерам-электрыкам. Праз два гады ён абірае сваёй спецыяльнасцю фізіку і ў 1953 годзе атрымлівае ступень бакалаўра пад кіраўніцтвам Джона К. Слэтэра. У 1954 г. ён абараняе ва ўніверсітэце штата Ілінойс дысертацыю, выкананую пад кіраўніцтвам Джона Бардзіна, і атрымлівае ступень магістра. Дысертацыя была прысвечана даследаванню электроннай праводнасці на паверхні паўправадніка. Па завяршэнні працы над дысертацыяй ён далучаецца да Бардзіна ў даследаванні з’явы звышправоднасці і уласцівасцяў рэчыва пры тэмпературах, блізкіх да абсалютнага нуля.

У 1956 г. Шрыфер, Бардзін і Купер распрацавалі тэорыю звышправоднасці крышталічных цвёрдых тэл, заснаваную на ўяўленні пра звышцякучасць купераўскіх пар электронаў. За ўклад у тэорыю звышправоднасці Шрыфер ў 1957 г. атрымаў доктарскую ступень у Ілінойскім універсітэце.

У 1957—1958 гг. на правах постдактаранта Нацыянальнага навуковага фонду Шрыфер займаўся даследаваннем звышправоднасці ў Бірмінгемскім універсітэце (Англія) і ў Інстытуце Нільса Бора ў Капенгагене (Данія). У Капенгагене ў 1960 г. ён сустрэў Ганнэ Грэтэ Томсен. Праз некалькі месяцаў яны пажаніліся. У іх дзве дачкі і сын.

У 1964, Шрыфер публікуе сваю кнігу аб тэорыі БКШ, «Theory of Superconductivity».У 1957—1960 гг. Шрыфер выкладаў фізіку ў Чыкагскім універсітэце, у 1959—1960 гг. ва універсітэце штата Ілінойс, у 1962 г. у Пенсільванскім універсітэце, у 1969—1975 гг. ў Карнельскім універсітэце і з 1975 г. — у Каліфарнійскім універсітэце ў Санта-Барбары. Ён займаецца таксама даследаваннем магнітных уласцівасцяў матэрыялаў, уласцівасцяў сплаваў і паверхневых эфектаў.

У 1972 г. Шрыферу, Куперу і Бардзіну была прысуджана Нобелеўская прэмія па фізіцы «за створаную іх сумеснымі намаганнямі тэорыю звышправоднасці, звычайна званую тэорыяй БКШ».

9 лістапада 2005 г. быў прысуджаны да двух гадоў турэмнага зняволення за ненаўмыснае забойства (аўтакатастрофу па яго віне).

Зноскі

  1. а б Шриффер Джон Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. John Robert Schrieffer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Nobel Prize-Winning Physicist Schrieffer Dies in Florida — 2019. Праверана 27 ліпеня 2019.
  4. John Robert Schrieffer // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  5. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  6. а б в г д (unspecified title) Праверана 6 красавіка 2022.
  7. http://www.physics.fsu.edu/people Праверана 20 студзеня 2017.
  8. а б в zespół autorów Інтэрнэт-энцыклапедыя PWN Праверана 6 красавіка 2022.
  9. а б NNDB — 2002.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]