Джон Франклін Эндэрс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Франклін Эндэрс
англ.: John Franklin Enders
Дата нараджэння 10 лютага 1897(1897-02-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 верасня 1985(1985-09-08)[1][2][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вірусолаг, хімік, прадпрымальнік, урач, біяхімік
Навуковая сфера медыцына і біялогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Франклін Эндэрс (англ.: John Franklin Enders; 10 лютага 1897, Уэст-Хартфард — 8 верасня 1985, Уотэрфард, Канектыкут) — амерыканскі вірусолаг, член Нацыянальнай АН ЗША (1953) і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, член Лонданскага каралеўскага таварыства.

Скончыў Ельскі ўніверсітэт (1920), у якім быў членам тайнага таварыства «Скрутак і ключ». У 1929—1956 гадах выкладаў у Гарвардскім універсітэце. З 1946 года загадчык лабараторыяй інфекцыйных хвароб пры педыятрычнай цэнтры ў Бостане, загадчык даследчага аддзела інфекцыйных хвароб дзіцячай бальніцы Бостана. З 1956 года прафесар дзіцячай бальніцы Гарвардскай медыцынскай школы.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы па бактэрыялогіі, імуналогіі, вірусалогіі. Выявіў новы тып поліцукрыду пнеўмакока, даказаў каталітычную ролю камлементу ў апсанізацыі бактэрый спецыфічнымі антыцеламі. Сумесна з Т. Уэлерам і Ф. Робінсам усталяваў, што вірус поліяміэліту не мае спецыфічнага зродства да нервовай тканкі, распрацаваў метад культуры клетак для вырошчвання віруса поліяміэліту. Стварыў вакцыну супраць адзёру (сумесна з інш.).

Зноскі

  1. а б John Franklin Enders // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б John Franklin Enders // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. NNDB — 2002.