Джуліус Ньерэрэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джуліус Ньерэрэ
суахілі: Julius Kambarage Nyerere
1-ы прэзідэнт Танзаніі[d]
29 кастрычніка 1964 — 5 лістапада 1985
Пераемнік Алі Хасан Мвіньі[d]
старшыня Арганізацыі афрыканскага адзінства[d]
12 лістапада 1984 — 18 ліпеня 1985
Папярэднік Менгісту Хайле Марыям
Пераемнік Абду Дыуф
Prime Minister of Tanganyika[d]
2 верасня 1960 — 1 мая 1961
President of Tanganyika[d]
9 снежня 1962 — 26 красавіка 1964
Prime Minister of Tanganyika[d]
1 мая 1961 — 22 студзеня 1962
Пераемнік Rashidi Kawawa[d]

Нараджэнне 13 красавіка 1922(1922-04-13)[1]
Смерць 14 кастрычніка 1999(1999-10-14)[2][1][…] (77 гадоў)
Жонка Maria Nyerere[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць мовазнавец, палітык, перакладчык, пісьменнік, выхавацель, настаўнік
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джуліус Камбараджэ Ньерэрэ (суахілі: Julius Kambarage Nyerere; 13 красавіка 1922 — 14 кастрычніка 1999) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Танзаніі.

Скончыў каледж Макерэрэ (сёння ўніверсітэт Макерэрэ) і Эдынбургскі ўніверсітэт. З 1946 года настаўнічаў. Заснавальнік Афрыканскага нацыянальнага саюза Танганьікі (ТАНУ), яго старшыня ў 1954-77 гадах. У 1977-90 гадах прэзідэнт Рэвалюцыйнай партыі (створана ў выніку аб'яднання ТАНУ і партыі Афра-шыразі). З 1958 года член Заканадаўчага сходу Танганьікі, з 1960 года — галоўны міністр, у 1961-62 гадах — прэм'ер-міністр, з 1962 года прэзідэнт Танганьікі. У 1964-85 гадах прэзідэнт Аб'яднанай Рэспублікі Танзанія. У 1990 годзе адышоў ад палітычнай дзейнасці. Тэарэтык афрыканскага сацыялізму паводле кітайскай мадэлі.

Зноскі

  1. а б Julius Kambarage Nyerere // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Julius Nyerere // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]