Джэймс Мак-Эвой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэймс Мак-Эвой
James McAvoy
Імя пры нараджэнні Джэймс Эндру Мак-Эвой
Дата нараджэння 21 красавіка 1979(1979-04-21) (44 гады)
Месца нараджэння Глазга, Шатландыя, Вялікабрытанія
Грамадзянства
Жонка Anne-Marie Duff[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр
Кар’ера 1984 — цяпер. час
Узнагароды
IMDb ID 0564215
jamesmcavoy.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэймс Эндру Мак-Эвой (англ.: James Andrew McAvoy; 21 красавіка 1979, Глазга, Шатландыя) — шатландскі акцёр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джэймс Мак-Эвой на Кінафестывалі ў Таронта ў 2010 годзе.

Джэймс Мак-Эвой нарадзіўся ў горадзе Глазга, Шатландыя, у 1979 годзе. Калі хлопчыку было сем гадоў, бацькі Джэймса і яго сястры Джой (вакалістка ў шатландскай групе «Streetside») вырашылі развесціся.[1] На апошнім сямейным зборы было вырашана пакінуць Джой з маці, а Джэймса адправіць на выхаванне да бабулі з дзядулем, якія яго вельмі кахалі і песцілі. Усю сваю юнацкасць, наведваючы каталіцкую школу,[2] Джэймс хацеў стаць святаром, але шатландскі нораў завёў яго ў шэрагі Ваенна-марскіх сіл Злучанага Каралеўства. Аднак, лёс у маладога чалавека — быць акцёрам. Дэвід Хэйман неяк зайшоў у клас да Джэймса і распавёў пару здымачных пацешных гісторый. Яны настолькі зацікавілі Мак-Эвоя, што той неадкладна папрасіў знакамітага рэжысёра даць яму ролю, так ён упершыню з’явіўся на экране ў фільме «Суседні пакой». А вывастрыла майстэрства акцёра ўжо Каралеўская Шатландская Акадэмія Музыкі і Драмы, куды Джэймс паступіў з дзіўнай лёгкасцю, нягледзячы на велізарны конкурс.[3]

Сярод найбольш значных роляў Мак-Эвоя — фаўн Тумнус у першай часткі «Харонік Нарніі», Лета II у мінісерыяле «Дзеці Дзюны», Уэслі Гібсан у баявіку «Асоба апасны». Джэймс таксама з’яўляўся кандыдатам на ролю Більба Бэгінса ў будучай экранізацыі «Хобіта» Джона Толкіна, аднак кантракт дастаўся Марціну Фрымену. Акрамя таго, ён зняўся ў знакамітым фільме «Адкупленне», у 2009 годзе выйшла карціна з яго ўдзелам «Апошняя нядзеля» — пра апошнія дні жыцця Льва Талстога, а ў 2011 годзе сыграў ролю Чарлза Ксаўера ў першай частцы новай трылогіі «Людзі Ікс: Першы Клас».[4]

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Дзевяць гадоў Джэймс пражыў з аднакурсніцай Эмай Нельсан. Растаўшыся з ёй, ён прыахвоціўся да алкаголю і ў яго кар'еры наступіў творчы крызіс. На здымках фільма «Shameless» ён пазнаёміўся з актрысай Ганнай-Мары Мак Даф, якая старэй за яго на 9 гадоў. Калі б Ганна не «навучыла Джэймса паважаць жыццё» і не запэўніла б яго ў акцёрскім "божым дарунку", то не змаглі б мы цяпер жахацца страшнаму лёсу хлопца Робі з «Адкуплення». Ганна-Мары Даф стала жонкай Джэймса ў 2006 годзе.[5] 16 чэрвеня 2010 года ў іх нарадзіўся сын, якога назвалі Брэндан.[6]

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]