Джэральд Форд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Джэральд Рудальф Форд)
Джэральд Форд
англ.: Gerald Ford
38-ы Прэзідэнт ЗША
9 жніўня 1974 — 20 студзеня 1977
Папярэднік Рычард Мілхаўс Ніксан
Пераемнік Джэймс Эрл Картэр
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1949 — 6 снежня 1973
Папярэднік Bartel J. Jonkman[d]
Пераемнік Richard Vander Veen[d]
40-ы віцэ-прэзідэнт ЗША
6 снежня 1973 — 9 жніўня 1974
Папярэднік Спіра Агню
Пераемнік Нельсан Олдрыч Ракфелер
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1949 — 3 студзеня 1951
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1951 — 3 студзеня 1953
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1953 — 3 студзеня 1955
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1955 — 3 студзеня 1957
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1957 — 3 студзеня 1959
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1959 — 3 студзеня 1961
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1961 — 3 студзеня 1963
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1963 — 3 студзеня 1965
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1965 — 3 студзеня 1967
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1967 — 3 студзеня 1969
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1969 — 3 студзеня 1971
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1971 — 3 студзеня 1973
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
3 студзеня 1973 — 6 снежня 1973

Нараджэнне 14 ліпеня 1913(1913-07-14)[1][2][…]
Смерць 26 снежня 2006(2006-12-26)[4][1][…] (93 гады)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні англ.: Leslie Lynch King Jr.
Бацька Леслі Лінч Кінг Старэйшы[d][5]
Маці Дораці Кінг[d][5]
Жонка Беці Форд[6]
Дзеці Майкл Джэральд Форд[d][5], Джон Гарднер Форд[d][5], Стывен Форд[d][5] і Сьюзен Форд[d][5]
Веравызнанне Епіскапальная царква
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, афіцэр, адвакат, грыдзірон-футбаліст, аўтабіёграф, American football player, дзяржаўны дзеяч
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера gun control[d]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Ваенна-марскія сілы ЗША[9]
Званне lieutenant commander[d]
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэральд Рудальф Форд (англ.: Gerald Rudolph Ford, Jr., 14 ліпеня 1913 — 26 снежня 2006) — 38-ы прэзідэнт ЗША (1974—1977).

Нарадзіўся ў Амаха, штат Небраска, под імем Леслі Лінч Кінг-малодшы ў сям’і бінзэсмена Леслі Лінч Кінга-старэйшага і студэнткі Дораці Аер Гарднер. Праз два тыдні пасля яго нараджэння яго маці, з-за алкагалізму і дамашняга гвалту мужа, збегла з сынам да сваіх бацькоў у горад Гранд-Рапідс, Мічыган, дзе будучы палітык і вырас. У 1917 Гарднер выйшла замуж за Джэральда Форда, які неафіцыйна ўсынавіў Леслі і вырасціў яго як свайго сына пад сваім імем (Форд-малодшы афіцыйна змяніў яго ў 1935).

Скончыў Мічыганскі ўніверсітэт (1935) і Ельскі ўніверсітэт (1941). Падчас навучання ў Мічыгане граў у камандзе па амерыканскаму футболу і атрымаў запрашэнні перайсці ў прафесіянальную лігу ад Грын-Бей Пэкерс і Дэтройт Лаянз, але адмовіўся, бо жадаў працягнуць адукацыю ў юрыдычнай сферы. Пасля завяршэння Ельскай юрыдычнай школы вярнуўся ў Гранд-Рапідс, дзе пачаў юрыдычную практыку. У 1942—1946 гг. служыў у ВМФ (удзельнік Другой сусветнай вайны на Ціхім акіяне).

У 1948 нечакана перамог дзеючага прадстаўніка ад 5-й акругі Мічыгана на рэспубліканскіх партыйных выбарах і быў абраны ў Палату Прадстаўнікоў, дзе пазнаёміўся з Рычардам Ніксанам, з якім яны пасля сталі сябрамі. У 1949—1973 гг. член Палаты Прадстаўнікоў ад Рэспубліканскай партыі, у 1963 абраны старшынёй Рэспубліканскай канферэнцыі ў Палаце Прадстаўнікоў, а з 1965 года лідар фракцыі рэспубліканцаў у палаце. У 1963—1964 гг. быў членам камісіі Уорэна, якая расследавала забойства Джона Кенэдзі.

У час палітычнага крызісу («Уотэргейт») пасля адстаўкі віцэ-прэзідэнта Спіра Агню з-за абвінавачванняў у карупцыі быў прызначаны на яго пасаду (зацверджаны на пасадзе Кангрэсам 6 снежня 1973), а пасля адстаўкі Рычарда Ніксана 9 жніўня 1974 г. стаў прэзідэнтам ЗША — адзіным чалавекам, які атрымаў гэту пасаду без удзелу ў выбарах. Адным з першых рашэнняў новага прэзідэнта стала памілаванне яго папярэдніка за любыя правапарушэнні, якой той мог зрабіць, — памілаванне выклікала значнае падзенне рэпутацыі Форда, але з цягам часу стала лічыцца верным рашэннем, якое дапамагло краіне хутчэй аправіцца ад Уотэргейта. Новым віцэ-прэзідэнтам быў прызначаны лідар ліберальнага крыла рэспубліканцаў, былы губернатар штата Нью-Ёрк Нелсан Рокфелер.

Працягнуў курс папярэдняй адміністрацыі, у т.л. на разрадку міжнароднай напружанасці, правёў Уладзівастокскі саміт з лідарам СССР Леанідам Брэжневым для распрацоўкі новага пагаднення аб скарачэнні ядзерных арсеналаў у 1974. Вясной 1975 скончыў В’етнамскую вайну, загадаў правесці эвакуацыю амерыканскіх грамадзян і прыняць паўднёвав’етнамскіх бежанцаў. У мае 1975 накіраваў корпус марской пяхоты на вызваленне захопленага чырвонымі кхмерамі ў Кампучыі судна Маягуэс, а ў жніўні прыняў удзел у падпісанні Заключнага акта НБСЕ ў Хельсінкі. Адмовіўся выдаткаваць фінансавыя сродкі на выратаванне Нью-Ёрка ад банкруцтва — дапамога была перадана толькі пасля значнага скарачэння расходаў горада.

На выбарах 1976 г. сутыкнуўся з моцным суперніцтвам у партыйных выбарах з боку кансерватараў на чале з Рональдам Рэйганам, якога перамог з невялікай перавагай, а потым прайграў прэзідэнцкія выбары губернатару Джорджыі дэмакрату Джымі Картэру. Памёр 26 снежня 2006 ў сваім доме ў Ранча-Міраж у Каліфорніі, пахаваны ў Прэзідэнцкім музеі Джэральда Форда ў Гранд-Рапідс.

Зноскі

  1. а б Gerald Ford // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gerald Rudolph Ford // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. http://www.washingtonpost.com/wp-dyn/content/article/2006/12/26/AR2006122601257.html
  5. а б в г д е Lundy D. R. The Peerage
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. https://www.fordlibrarymuseum.gov/museum/growingupgrandqr.pdfGerald R. Ford Presidential Library. Праверана 10 сакавіка 2020.
  8. https://nesa.org/for-eagle-scouts/famous-eagle-alumni/National Eagle Scout Association. Праверана 10 сакавіка 2020.
  9. а б в http://bioguide.congress.gov/scripts/biodisplay.pl?index=F000260

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.
  • Brinkley D. Gerald R. Ford [American Presidents Series]. — New York: Henry Holt and Company, 2007. — 224 p.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]