Дзмітрый Іванавіч Данцоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Іванавіч Данцоў
укр.: Дмитро Іванович Донцов
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 29 жніўня 1883(1883-08-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 сакавіка 1973(1973-03-30)[1] (89 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Q18043519?
Жонка Q12102064?
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, літаратурны крытык, публіцыст, філосаф, палітык
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Іванавіч Данцоў (укр.: Донцов Дмитро Іванович, 30 жніўня 1883, Мелітопаль — 30 сакавіка 1973, Канада) — украінскі літаратурны крытык, публіцыст, палітычны дзеяч, тэарэтык інтэгральнага ўкраінскага нацыяналізму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзмітрый Іванавіч Данцоў нарадзіўся 30 жніўня 1883 года. У 1900 годзе, пасля заканчэння Мелітопальскага рэальнага вучылішча, пакідае родны горад і пераязджае ў Царскае сяло каля Пецярбурга, дзе працягвае адукацыю на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта, які канчае ў 1907 годзе.

Студэнтам пачынае інтэнсіўную палітычную дзейнасць і ў 1905 годзе ўступае ва Украінскую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю (УСДРП). Двойчы арыштоўваўся (у 1905 г. у Пецярбургу і ў 1908 г. у Кіеве), пасля другога арышту і васьмі месяцаў за кратамі, захадамі сваякоў яго выпускаюць на парукі, і ў тым жа годзе ён выязджае ў Галіцыю.

У 1909—1911 гадах Дзмітрый Данцоў вучыцца ў Венскім універсітэце, там жа ажаніўся з украінскай студэнткай Марыяй Бачынскай. Правучыўшыся тры семестры ў Вене, у 1911 годзе пераязджае да Львова, дзе працягвае навучанне. У 1917 годзе атрымлівае ступень доктара юрыдычных навук.

У 1913 годзе Данцоў праз канфлікт на нацыянальным грунце выходзіць з УСДРП. Робіцца першым старшынёй Саюза вызвалення Украіны, заснавананага 4 жніўня 1914 года.

З 1914 г. жыве ў Вене і Берліне, а з 1916 г. — у Швейцарыі, актыўна ўключаецца ў работу Саюза вызвалення Украіны, на чале якога становіцца. У пачатку 1918 г. вяртаецца ў Кіеў, дзе працуе ў гетманскіх урадавых структурах, робіцца дырэктарам Украінскага тэлеграфнага агенцтва (УТА) пры ўрадзе гетмана Паўла Скарападскага. Быў адным з заснавальнікаў Партыі хлебаробаў-дэмакратаў.

На працягу 1919—1921 гг. — шэф Украінскага прэс-бюро пры пасольстве УНР у Берне (Швейцарыя).

З 1922 г. — зноў у Львове, рэдагуе часопісы «Літературно-науковий вісник», «Заграва», «Вісник», друкуецца ў нямецкай, швейцарскай і польскай перыёдыцы.

У 1926 г. піша сваю работу «Націоналізм».

У 1939 г. эміграваў за мяжу (Бухарэст, Прага, Германія, Парыж, ЗША, Канада), з 1947 г. да смерці жыве ў Манрэалі (Канада), там жа ў 1948—53 гг. выкладаў украінскую літаратуру ў мясцовым універсітэце.

Памёр 30 сакавіка 1973 года ў Канадзе. Пахаваны ў Амерыцы на ўкраінскіх могілках у Саўт-Баўнд-Брук.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б https://www.myslenedrevo.com.ua/ru/Publ/Dontsov/Biography.html Праверана 13 кастрычніка 2021.