Дзмітрый Рамуальдавіч Клімовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дзмітрый Клімовіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Рамуальдавіч Клімовіч
Нарадзіўся 9 лютага 1984(1984-02-09)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2006 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 25 (0)
2004   Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 3 (2)
2007—2009 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 76 (6)
2010—2011 Беларусь Мінск 52 (3)
2012 Беларусь Гомель 28 (0)
2013 Беларусь Белшына (Бабруйск) 24 (0)
2014 Малдова Зімбру (Кішынёў) 18 (1)
2015—2016 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 38 (4)
2016—2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 28 (2)
2017—2018 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 37 (0)
2019—2020 Беларусь Мінск 34 (1)
2021 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 11 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
Трэнерская кар’ера
2022 Беларусь Макслайн (Рагачоў) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Дзмітрый Клімовіч (нар. 9 лютага 1984, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў барысаўскім БАТЭ. У 2007 годзе трапіў у жодзінскае «Тарпеда», дзе стаў іграком асноўнага складу. У 2010 годзе перайшоў у «Мінск».

У лютым 2012 года падпісаў кантракт з «Гомелем», быў там асноўным левым абаронцам. У студзені 2013 года перайшоў у «Белшыну»[2], дзе таксама замацаваўся на левым флангу абароны.

У лютым 2014 года падпісаў кантракт з малдаўскім «Зімбру» на адзін год[3]. Разам з «Зімбру» выйграў Кубак і Суперкубак Малдовы. У снежні 2014 пакінуў малдаўскі клуб[4].

У лютым 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які па выніках сезону 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу[5]. У складзе «Граніта» стаў асноўным левым абаронцам. У ліпені 2016 года перайшоў у склад «Крумкачоў»[6], дзе стаў гуляць у цэнтры абароны. У студзені 2017 года на год падоўжыў кантракт з «Крумкачамі»[7]. У першай палове 2017 года заставаўся трывалым іграком асновы. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са сталічным клубам[8].

У жніўні 2017 года стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[9]. Хутка замацаваўся ў цэнтры абароны жодзінцаў, толькі ў кастрычніку 2017 года не гуляў з-за траўмы. У сезоне 2018 стаў капітанам каманды, заставаўся трывалым іграком стартавага складу. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[10].

Неўзабаве пасля зыходу з жодзінскага клуба стаў трэніравацца з «Мінскам», з якім у лютым 2019 года падпісаў кантракт[11]. У сезоне 2019 быў трывалым іграком стартавага складу, прапусціў пачатак сезона 2020, з верасня 2020 года зноў стаў трывала выхадзіць на поле. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[12].

У лютым 2021 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком клуба[13]. У ліпені 2021 года пакінуў дзяржынскую каманду[14].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Згуляў два матчы за моладзевую зборную Беларусі.

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2022 года ўвайшоў у трэнерскі штаб рагачоўскага «Макслайна»[15], дзе працаваў да канца сезона 2022.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2002 дубль БАТЭ Беларусь 21 3
2003 Д1 БАТЭ Беларусь 10 0
2004 (1) дубль БАТЭ Беларусь 8 1
2004 (2) Д1 Тарпеда Беларусь 3 2
2005 Д1 БАТЭ Беларусь 8 0
2006 Д1 БАТЭ Беларусь 7 0
2007 Д1 Тарпеда Беларусь 23 2
2008 Д1 Тарпеда Беларусь 30 1
2009 Д1 Тарпеда Беларусь 23 3
2010 Д1 Мінск Беларусь 33 2
2011 Д1 Мінск Беларусь 19 1
2012 Д1 Гомель Беларусь 28 0
2013 Д1 Белшына Беларусь 24 0
2013/14 (2) Д1 Зімбру Малдова 11 1
2014/15 (1) Д1 Зімбру Малдова 7 0
2015 Д1 Граніт Беларусь 23 2
2016 (1) Д1 Граніт Беларусь 15 2
2016 (2) Д1 Крумкачы Беларусь 13 1
2017 (1) Д1 Крумкачы Беларусь 15 1
2017 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 10 0
2018 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 27 0
2019 Д1 Мінск Беларусь 25 1
2020 Д1 Мінск Беларусь 9 0
2021 (1) Д2 Арсенал Беларусь 11 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]