Дуброўскі сельсавет (Лельчыцкі раён)
Дуброўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Лельчыцкі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дуброва |
Дата ўтварэння | 17 снежня 1959 |
Насельніцтва (2019) | 754 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2356 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Дубро́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. — вёска) Дуброва.
17 снежня 1959 года ў склад Лельчыцкага сельсавета з Бараўскога сельсавета перададзены вёскі Данілевічы і Салагубаў, з Лельчыцкага пассавета — вёскі Чыянне і Чэмернае, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дуброва, а сельсавет перайменаваны ў Дуброўскі[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе Мазырскага раёна. 1 ліпеня 1965 года з часткі сельсавета (5 населеных пунктаў: Буда Лельчыцкая, Ліпляны, Пабеднае, Чыянне і Чэмернае) наноў утвораны Лельчыцкі сельсавет[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1014 чалавек[3], з іх 98,7 % — беларусы, 0,5 % — рускія, 0,5 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 754 чалавекі[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (11005).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.