Дэлавэрскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэлавэрскі ўніверсітэт
University of Delaware
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва University of Delaware
Заснаваны 1743
Тып даследчы ўніверсітэт
Студэнты 25 000
Выкладчыкаў 1 100
Размяшчэнне Ньюарк, Дэлавэр, ЗША
Сайт udel.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэлавэрскі ўніверсітэт (англ.: University of Delaware) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, размешчаная ў Ньюарку, штат Дэлавэр.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Буйнейшы ўніверсітэт у штаце Дэлавэр. Асноўны кампус знаходзіцца ў Ньюарку, дадатковы кампус ў Доверы, Уілмінгтане, Льюісе, і Джорджтауне. Налічвае каля 25 000 студэнтаў і 3 500 аспірантаў. Станам на 2012 год, фонд універсітэта ацэньваўся ў 1 млрд дол. ЗША.

Універсітэт класіфікуецца як даследчы універсітэт з вельмі высокай навукова-даследчай дзейнасцю.

Заснаваны ў 1743 годзе, што робіць яго адным з найстарэйшых універсітэтаў у ЗША. Аднак, Дэлавэрскі універсітэт афіцыйна атрымаў статус ВНУ толькі ў 1833 годзе.

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]