Дэльта Дуная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэльта Дуная з космасу.
Дэльта Дуная.
Дунайская дэльта — месца гнездавання буслоў.
Птушкі дэльты Дуная: Шэрая чапля (Ardea cinerea), Крыжанка (Anas platyrhynchos), Ружовы пелікан (Ardea cinerea), Вялікая паганка (Podiceps cristatus). Марка Румыніі, 2004.

Дэльта Дуная — другая па велічыні рачная дэльта ў Еўропе пасля дэльты Волгі. Плошча 4152 км², з якіх 3446 км² (83,0 %) знаходзяцца ў межах Румыніі, астатняе (17,0 %) знаходзіцца ва Украіне[1].

Плошча дэльты ўвесь час вагаецца: з-за наносных адкладаў яна высоўваецца на ўсход у сярэднім на 40 м у год. З-за гэтага шэраг селішчаў, якія на момант заснавання размяшчаліся ў непасрэднай блізкасці ад Чорнага мора, зараз знаходзяцца на значнай адлегласці ад яго. Да прыкладу, сучасная адлегласць ад горада Вілкава, заснаванага ў 1746 годзе, да мора складае ўжо больш 6 кіламетраў па Ачакаўскай гарлавіне паводле дадзеных за 2005 год[2]. З-за заглейвання адных рэчышчаў і ўтварэння іншых, лінія фарватара асноўных рукавоў ракі зменлівая, а таму з’яўляецца прычынай тэрытарыяльных спрэчак паміж Румыніяй з аднаго боку і СССР, а потым Украінай з іншага.

Зноскі

  1. http://awsassets.panda.org/downloads/danube_delta_vision_rus.pdf
  2. Информационная поддержка кампании в защиту Дунайского заповедника(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2013. Праверана 13 мая 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]