Дэніс Бергкамп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дэніс Бергкамп
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дэніс Нікалас Марыя Бергкамп[1]
Мянушка Бергі, Нелятучы галандзец, Iceman
Нарадзіўся 10 мая 1969(1969-05-10)[2][3] (54 гады)
Грамадзянства Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
Рост 183 см
Вага 75 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Нідэрландаў Аякс
Пасада трэнер
Маладзёжныя клубы
1981—1988 Сцяг Нідэрландаў Аякс
Клубная кар’ера[* 1]
1986—1993 Сцяг Нідэрландаў Аякс 185 (103)
1993—1995 Сцяг Італіі Інтэр 52 (11)
1995—2006 Сцяг Англіі Арсенал 315 (87)
1986—2006 Усяго за кар’еру 552 (201)
Нацыянальная зборная[* 2]
1989 Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды (да 21)  (руск.) 2 (0)
1990—2000 Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 79 (37)
Трэнерская кар’ера
2011— Сцяг Нідэрландаў Аякс трэнер
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Швецыя 1992  (руск.)
Бронза Бельгія/Нідэрланды 2000
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэ́ніс Ні́калас Мары́я Бергка́мп (нідэрл.: Dennis Nicolaas Maria Bergkamp, [ˈdɛnɪs ˈbɛrχkɑmp]; нарадзіўся 10 мая 1969, Амстэрдам) — нідэрландскі футбаліст, пазней футбольны трэнер. Спачатку гуляў на пазіцыі паўабаронцы, але потым стаў гуляць асноўнага нападніка, потым перакваліфікоўваўся ў адцягненага форварда. Былы галандскі футбаліст Ян Мюлдэр сказаў, што Дэніс «самы тэхнічны галандзец» у гісторыі[4]. Яго былы партнёр Цьеры Анры сказаў, што Бергкамп — «нападнік мары»[5].

Дэніс дэбютаваў за «Аякс» у 1986 годзе. У 1993 годзе ён перайшоў у «Інтэр». Там Бергкамп прабыў усяго 2 сезоны, а потым перайшоў у «Арсенал», у якім некалькі раз стаў чэмпіёнам Англіі і выйграваў кубак гэтай краіны. У нацыянальнай зборнай ён дэбютаваў у 1990 годзе і гуляў у ёй 10 гадоў. Ён застаецца трэцім па колькасці галоў за нацыянальную зборную. Прафесійную кар’еру завяршыў у 2006 годзе.

Бергкамп быў улучаны ў спіс 125 лепшых ігракоў, створаны Пеле. Таксама ён лічыцца адным з лепшых ігракоў у гісторыі чэмпіянату Англіі. У 2007 годзе Бергкамп быў улучаны ў Залу славы англійскага футбола  (руск.), стаўшы такім чынам першым і пакуль што адзіным нідэрландскім футбалістам, які ганараваўся такога.

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Бергкамп нарадзіўся ў Амстэрдаме. Ён быў наймалодшым з 4 дзяцей[6][7]. Рос у рабочым прыгарадзе Амстэрдама ў сям’і сярэдняга класа[7]. Яго бацька быў электрыкам, а таксама гуляў у аматарскіх лігах[8]. Бергкамп названы ў гонар Дэніса Лоу  (руск.)[8]. Дадатковая літара «Н» з’явілася з-за падабенства вымаўлення імя Denis з жаночым імем Denise[9]. Бергкамп быў выхаваны як каталік і часта ў дзяцінстве хадзіў з сям'ёй у царкву[10]. У 12 гадоў Дэніса заўважыў «Аякс» і ён стаў трэнавацца ў яго акадэміі[11], да гэтага, ён выступаў за каманду «Вілскрахт/СНЛ»[12] і нават гуляў супраць сваёй будучай каманды[13].

Кар’ера футбаліста[правіць | правіць зыходнік]

«Аякс»[правіць | правіць зыходнік]

Бергкамп у «Аяксе».

Бергкамп быў выхаваны ў моладзевай сістэме «Аякса» і пачаў свае выступы за клуб у 17 гадоў[7]. Трэнер клуба Ёхан Кройф упершыню паставіў яго ў склад 14 снежня 1986 года ў матчы супраць «Роды»  (бел. (тар.)). Гульня скончылася з рахункам 2:0 на карысць «Аякса»[14]. Бергкамп забіў свой першы гол за клуб 22 лютага 1987 года ў матчы супраць «Харлема»  (руск.). «Аякс» выйграў 6:0[15]. Ён згуляў 23 матчы ў сезоне 1986/1987. Таксама ў тым сезоне Бергкамп дэбютаваў на міжнароднай арэне ў матчы супраць «Мальмё» ў Кубку ўладальнікаў Кубкаў[7]. «Аякс» выйграў гэты турнір, перамогшы ў фінале «Лакаматыў»  (руск.) з Лейпцыга[16].

У наступных сезонах Бергкамп зацвердзіўся ў якасці іграка асноўнага складу. З 1989 па 1992 год «Аякс» выйграў 4 тытулы. Бергкамп забіў 29 галоў у 36 гульнях у сезоне 1990/1991. У 1992 годзе «Аякс» выйграў Кубак УЕФА  (руск.), перамогшы ў фінале «Тарына». Потым — кубак краіны  (руск.), перамогшы ў фінале «Херэнвен»  (бел. (тар.))[17][18]. Бергкамп быў найлепшым бамбардзірам у чэмпіянаце Нідэрландаў з 1991 па 1993 год, а таксама атрымліваў званне лепшага іграка года ў 1992 і 1993 гадах[19]. За всю карьеру в «Аяксе» он забил 122 гола в 239 матчах.

«Інтэр»[правіць | правіць зыходнік]

Бергкамп быў запатрабаваны на трансферным рынку. Трэнер «Аякса» Кройф параіў яму не выступаць за «Рэал Мадрыд», адну з зацікаўленых у ім камандаў[20]. Бергкамп хацеў гуляць у Італіі[21]. Ён лічыў Серыю А лепшай лігай свету і хацеў перайсці ў «Ювентус» ці «Інтэрнацыянале». 16 лютага 1993 года апошнія пагадзіліся купіць Бергкампа за 7,1 мільёнаў фунтаў[22].

Бергкамп дэбютаваў за «Інтэр» у матчы супраць «Рэджыны»  (руск.) 29 жніўня 1993 года[23], а забіў свой першы гол за клуб у гульні супраць «Крэманезэ»  (англ.) ў верасні 1993 года. Але яму было складана гуляць супраць італьянскіх абаронцаў, і ён забіў толькі 7 галоў у лізе. Гэта таксама было злучана з тым, што ў яго не было высакакласнага партнёра па атацы. Ён гуляў з Рубенам Сосай  (руск.) і Сальваторэ Скілачы  (руск.)[24]. У лютым 1994 года клуб звольніў трэнера Асвальда Баньёлі. Яго замяніў Джамп’ера Марыні[25]. «Інтэр» фінішаваў 13-м у серыі А, але выйграў Кубак УЕФА, перамогшы ў фінале «Зальцбург»[26]. Бергкамп стаў найлепшым бамбардзірам гэтага спаборніцтва, а таксама аформіў хэт-трык у матчы супраць бухарэсцкага «Рапіда»  (бел. (тар.))[27].

З пачаткам новага сезона кіраўніцтва «Інтэра» прызначыла новага трэнера, Атавіа Б'янкі  (руск.). Бергкамп правёў сезон млява, галоўным чынам з-за чэмпіянату свету 1994 года. Яму атрымалася забіць пяць галоў у 26 матчах. Таксама ў яго склаліся дрэнныя адносіны з заўзятарамі[28]. Некаторыя італьянскія газеты таксама адзначалі яго дрэнную гульню. «Інтэр» скончыў сезон на шостым месцы ў лізе. Клуб не здолеў адстаяць Кубак УЕФА, «Інтэр» выбыў у першым раўндзе. У лютым 1995 года клуб купіў італьянскі бізнесмен Масіма Мараці, які нацэліўся на абнаўленне складу[29]. З-за куплі Маўрыцыа Ганца  (руск.) Бергкамп страціў месца ў складзе і захацеў пайсці[30].

«Арсенал»[правіць | правіць зыходнік]

Бергкамп у складзе «Арсенала».

У чэрвені 1995 года «Арсенал» набыў Бергкампа за 7,5 мільёнаў фунтаў[31]. Ён стаў першым іграком, падпісаным трэнерам Брусам Рыяхам  (руск.)[31]. Ён дэбютаваў за новы клуб у матчы супраць «Мідлсбра». Бергкамп доўга адаптаваўся ў Англіі і забіў свой першы гол толькі пасля 6 матчаў[32]. Гэта адбылося 23 верасня 1995 года ў матчы супраць «Саўтгемптана»[33]. За свой першы сезон у Англіі ён згуляў 33 матчы, забіўшы 11 галоў, і дапамог «Арсеналу» выйсці ў Кубак УЕФА[34].

Прызначэнне Арсена Венгера на пост трэнера «Арсенала» ў верасні 1996 года стала паваротным момантам у кар’еры Бергкампа[35]. Венгер выкарыстоўваў Бергкампа ў якасці цэнтральнага нападніка[36]. У тым сезоне Дэніс аддаў 13 галявых перадач. 24 лістапада Бергкамп забіў пераможны гол у браму «Тотэнхэма»[37]. 11 студзеня ў матчы супраць «Сандэрленда» Бергкамп атрымаў сваю першую чырвоную картку ў кар’еры[38]. «Арсенал» скончыў сезон на 3-м месцы[39].

У наступным сезоне Бергкамп дапамог «Арсеналу» выйграць чэмпіянат і кубак, нягледзячы на тое, што галоўным фаварытам быў «Манчэстэр Юнайтэд»[40][41]. Ён стаў найлепшым бамбардзірам клуба з 22 галамі. У матчы супраць «Лестэр Сіці» ў пачатку сезона ён аформіў свой першы хэт-трык за «Арсенал»[42]. Трэці гол у тым матчы Бергкамп назваў самым прыгожым голам за «Арсенал»[43]. Трэнер «Лестэра» Марцін О’Ніл назваў гэты хэт-трык «лепшым хэт-трыкам, які ён бачыў»[44]. У чвэрцьфінале кубка Англіі супраць «Вест Хэм Юнайтэд» Бергкамп быў выдалены і прапусціў тры матчы з-за дыскваліфікацыі[45]. 29 красавіка 1998 года ён атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. Па сканчэнню сезона ён быў прызнаны найлепшым футбалістам чэмпіянату паводле версіі ПФА  (руск.) і АФЖ  (руск.)[46].

У сезоне 1998/1999 «Арсенал» не змог абараніць чэмпіёнства, прайграўшы ў апошнім туры будучаму пераможцу першасці «Манчэстэр Юнайтэд». У кубку Англіі «Арсенал» таксама прайграў у паўфінале «чырвоным д'яблам»[47]. Бергкамп забіў 16 галоў. У кубку Англіі Беркгамп біў пенальці ў кампенсаваны час у паўфінале, але яго ўдар парыраваў Петэр Шмейхель. У другім экстра-тайме Раян Гігз забіў пераможны гол[47][48][49].

Сезон 1999/2000 выклікаў расчараванне ў заўзятараў: клуб заняў 2-е месца ў чэмпіянаце і прайграў у фінале кубка УЕФА «Галатасараю» ў серыі пенальці[50]. У міжсезоннасць з «Арсенала» пайшлі Марк Овермарс  (англ.) і Эмануэль Пеці[51]. У 2000 годзе Бергкамп падоўжыў кантракт з «Арсеналам»[52]. Нягледзячы на тое, што «Арсенал» купіў некалькіх кваліфікаваных ігракоў, у сезоне 2000/2001 клуб таксама заняў 2-е месца[53]. Пасля з’яўлення Цьеры Анры і Сільвена Вільтора  (англ.) Бергкамп перастаў пастаянна з’яўляцца ў асноўным складзе[54].

Вы не можаце вінаваціць нікога і абаронцаў за гэты гол. Вы проста павінны прызнаць, што Бергкамп дзеяў хораша
Бобі Робсан  (руск.) пра гол Бергкампа ў браму «Ньюкасла»[55]

У сезоне 2001/2002 «Арсенал» зрабіў залаты дубль. У чэмпіянаце ён у перадапошнім туры перайграў «Манчэстэр Юнайтэд», а ў фінале Кубка Англіі выйграў у «Чэлсі»[56]. Бергкамп згуляў 33 матчы і забіў 15 галоў. 27 студзеня 2002 года ў чацвёртым раўндзе кубка ён атрымаў чырвоную картку[57] і быў дыскваліфікаваны на тры матчы (два ў лізе і адзін у кубку)[58]. Бергкамп апеляваў адносна гэтага рашэння, але беспаспяхова[59]. Ён выйшаў на поле толькі 3 сакавіка 2002 года ў матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд». У пачатку матча ён забіў прыгожы гол. Венгер назваў той гол неверагодным[60], дадаўшы: «Гэта быў не толькі прыгожы, але і важны гол»[60]. Пад канец сезона ён утварыў звязку з Фрэдзі Юнгбергам  (руск.)[61].

4 студзеня 2003 года ў кубку Англіі ён забіў свой соты гол за «Арсенал»[62][63]. У тым сезоне клубу не атрымалася захаваць чэмпіёнскі тытул, хоць у сакавіку ў яго быў адрыў ад пераследніка ў 8 ачкоў[64]. Ты не менш яны выйгралі кубак Англіі, перамогшы ў фінале «Саўтгемптан»[65]. 20 ліпеня 2003 года Бергкамп падоўжыў кантракт на год[66]. У сезоне 2003/2004 «Арсенал» вярнуў сабе чэмпіёнскі тытул і больш таго, стаў першай камандай за больш за 100 гадоў, якая прайшла ўвесь турнір без паражэнняў. У апошнім матчы сезона супраць «Лестэр Сіці» Бергкамп аддаў галявы пас на Патрыка Віейра, той абыйшоў брамніка і забіў пераможны гол[67], матч скончыўся з лікам 2:1. Тая каманда была названа непераможнай[67]. Але ў Еўропе «Арсенал» не змог дамагчыся поспеху. Каманда прайграла ў 1/4 фіналу «Чэлсі»[68], нягледзячы на тое, што перад гэтым каманды тройчы сустракаліся ва ўнутраных спаборніцтвах, і пераможцам нязменна заставаўся «Арсенал». Пад канец сезона «Арсенал» падоўжыў кантракт з Бергкампам[69].

У сезоне 2004/2005 Бергкамп згуляў у 29 матчах «Арсенала». Каманда заняла другое месца, адстаўшы ад «Чэлсі» на 12 ачкоў. 22 жніўня 2004 года ў матчы супраць «Мідлсбра» Бергкамп выйшаў на поле ў якасці капітана[70]. 19 лютага 2005 у матчы кубка Англіі супраць «Шэфілд Юнайтэд» яму паказалі непасрэдную чырвоную картку[71]. З-за гэтага ён прапусціў тры матчы ў чэмпіянаце[72]. У апошнім матчы сезона супраць «Эвертана» Бергкамп стаў іграком матча[73]. Заўзятары хацелі, каб Бергкамп падоўжыў кантракт на год[74]. Пасля фінальнага матча кубка Англіі, у якім у серыі пенальці «Арсенал» перамог «Манчэстэр Юнайтэд», ён падоўжыў кантракт[75].

У апошнім сезоне Бергкампа «Арсенал» заняў 4-е месца[76]. У матчы першага тура Лігі чэмпіёнаў ён забіў гол, выйдучы на замену[77]. Паядынак супраць «Вест Бромвіч Альбіёна», які адбыўся 15 красавіка 2006, быў прысвечаны Бергкампу[78]. Фанатам, якія прышлі на «Хайберы»  (бел. (тар.)), падарылі футболкі Бергкампа[78]. У другім тайме ён выйшаў на замену і на 89-й хвіліне забіў гол — апошні ў кар’еры[79]. 7 мая Дэніс узяў удзел у таварыскім футбольным матчы, згуляным на «Хайберы»[76], гэта гульня стала апошняй у яго кар’еры. Бергкамп застаўся на лаўцы запасных у фінале Лігі чэмпіёнаў супраць «Барселоны»[80].

22 ліпеня 2006 года Бергкамп згуляў свой развітальны матч, у якім «Арсенал» сустракаўся з яго былым клубам, «Аяксам». Старт матча даў розыгрыш мяча з удзелам Бергкампа, яго бацькі і сына. У першым тайме гулялі дзейныя ігракі клубаў (на баку «Аякса» ўзяў удзел будучы капітан «Арсенала» Томас Вермален), а ў другім — іх легенды. Прыкладам, за «Арсенал»: Райт  (руск.), Віейра, Овермарс, Пеці і Дэвід Сімэн  (руск.), а за «Аякс»: Марка ван Бастэн, Дані Блінд  (руск.), Ёхан Кройф, Франк  (руск.) і Рональд  (руск.) дэ Буры. «Арсенал» выйграў матч з рахункам 2:1 дзякуючы галам Анры і Нванква Кану  (руск.). Клас-Ян Хюнтэлар, які забіў першы гол у матчы, стаў першым іграком, які забіў на новым стадыёне «Арсенала» «Эмірэйтс»[81].

Нацыянальная зборная[правіць | правіць зыходнік]

Моладзевая[правіць | правіць зыходнік]

Кар’ера ў моладзевай зборнай у Бергкампа працягвалася ўсяго 1 год. Ён дэбютаваў у матчы супраць моладзевай зборнай СССР  (руск.) 21 сакавіка 1989 года. Матч скончыўся з рахункам 1:0 у карысць СССР[82]. У кваліфікацыі да Еўра-1990 ён згуляў свой апошні матч за «маладзёжку» супраць зборнай Ісландыі  (англ.), Нідэрланды прайгралі з рахункам 3:2. У сваёй групе каманда Бергкампа заняла трэцяе месца, усяго на адно ачко абыйдучы Фінляндыю  (англ.), групу выйграла зборная ФРГ  (англ.).

Асноўная[правіць | правіць зыходнік]

Бергкамп перад матчам Еўра-1996 супраць Шатландыі.
Бергкамп размінаецца.

Бергкамп дэбютаваў у зборнай Нідэрландаў у матчы супраць Італіі 26 верасня 1990 года, калі ён выйшаў на замену замест Франка дэ Бура[83]. Ён забіў свой першы гол за зборную ў матчы супраць зборнай Грэцыі 21 лістапада 1990 года[84]. Бергкамп паехаў са зборнай на Еўра-1992, дзе забіў тры галы і стаў найлепшым бамбардзірам. Зборная Нідэрландаў выляцела ў паўфінале, прайграўшы будучым пераможцам турніру Даніі[85]. У кваліфікацыі да чэмпіянату свету 1994 года Бергкамп забіў 5 галоў і быў улучаны ў склад на фінальную частку турніру. На групавой стадыі мундыяля ён забіў гол у браму зборнай Марока, а таксама ў 1/8 фіналу — Ірландыі. У 1/4 фіналу ён забіў свой трэці гол на турніры Бразіліі, але каманда прайграла з лікам 2:3[86]. На Еўра-1996 Бергкамп забіў адзін гол у браму каманды Швейцарыі падчас групавога этапу, а таксама аддаў галявую перадачу на Патрыка Клюйверта  (руск.) ў матчы супраць Англіі[87][88]. Зборная Нідэрландаў выляцела ў 1/4 фіналу, прайграўшы па пенальці зборнай Францыі[89].

9 лістапада 1996 года ў матчы супраць Уэльса Бергкамп аформіў свой першы хет-трык за зборную[90]. Нідэрланды занялі першае месца ў сваёй групе і выйшлі на мундыяль 1998 года. Дэніс забіў тры галы за турнір, у тым ліку адзін з самых прыгожых галоў чэмпіянату ў матчы супраць Аргенціны; Франк дэ Бур зрабіў на яго доўгую перадачу, ён двума дотыкамі абгуляў Раберта Аялу  (руск.) і прыцэльна ўдарыў у дальні вугал[91]. Гэты гол Бергкамп ахрысціў як «лепшы ў кар’еры»[92]. Таксама гэты мяч дазволіў яму абагнаць Фаса Вілкеса  (англ.) па колькасці галоў за зборную[93]. У паўфінале Нідэрланды прайгралі па пенальці зборнай Бразіліі[21][94]. Бергкамп увайшоў у сімвалічную зборную чэмпіянату свету[95].

9 кастрычніка 1999 года ў матчы супраць Бразіліі Бергкамп забіў свой апошні гол за зборную[96]. Паколькі Нідэрланды былі краінай-гаспадыняй Еўра-2000, ім не трэба было праходзіць кваліфікацыю і яны лічыліся галоўнымі фаварытамі[97]. У паўфінале галандцы прайгралі Італіі[98]. Пасля паразы Бергкамп абвясціў пра свой сыход са зборнай, вырашыўшы засяродзіцца на сваёй клубнай кар’еры[99]. У чэрвені 2003 года Патрык Клюйверт абагнаў Бергкампа ў спісе лепшых бамбардзіраў зборнай за ўсю гісторыю нацыянальнай каманды[100].

Матчы Бергкампа за моладзевую зборную Нідэрландаў[правіць | правіць зыходнік]

Матчы Бергкампа за зборную Нідэрландаў[правіць | правіць зыходнік]

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пасля сыходу з футбола Бергкамп настойваў, што не будзе трэнерам. Ён адхіліў прапанову «Арсенала» стаць іх скаўтам, сказаўшы, што ён хоча больш часу праводзіць з сям'ёй[101]. Тым не менш Бергкамп прайшоў курс трэнерскай падрыхтоўкі для былых нідэрландскіх футбалістаў[102][103]. Паколькі Бергкамп панічна баяўся лётаць на самалёце, яму дазволілі навучацца пад кіраўніцтвам Арсена Венгера замест таго, каб наведваць урокі ў Зейсце[104]. Пасля завяршэння гэтых курсаў ён стаў памагатым Ёхана Нескенса у другой зборнай Нідэрландаў[105]. Бергкамп вярнуўся ў «Аякс», каб трэнаваць дзіцячыя і юніёрскія каманды. Пасля прызначэння Франка дэ Бура на пост галоўнага трэнера «аяксідаў» Бергкамп стаў памагатым трэнера юнацкай каманды[106].

У жніўні 2011 года Бергкамп стаў асістэнтам дэ Бура[107].

Статыстыка выступаў[правіць | правіць зыходнік]

Клубная статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Клуб Сезон Ліга Кубак Еўракубкі Усяго
Гульні Галы Гульні Галы Гульні Галы Гульні Галы
Сцяг Нідэрландаў Аякс 1986/1987  (руск.) 14 2 5 0 4 0 23 2
1987/1988  (руск.) 25 5 1 0 6 1 32 6
1988/1989  (руск.) 30 13 3 3 1 0 34 16
1989/1990  (руск.) 25 8 2 1 1 0 28 9
1990/1991  (руск.) 33 25 3 1 - - 36 29
1991/1992  (руск.) 30 24 3 0 11 6 44 30
1992/1993  (руск.) 28 26 4 4 8 3 40 33
Усяго 185 103 21 9 31 10 237 122
Сцяг Італіі Інтэрнацыянале 1993/1994  (руск.) 31 8 13 9 11 8 55 25
1994/1995  (руск.) 21 3 3 1 2 1 26 5
Усяго 52 11 16 10 13 9 81 30
Сцяг Англіі Арсенал 1995/1996  (руск.) 33 11 8 5 - - 41 16
1996/1997  (руск.) 29 12 4 2 1 0 34 14
1997/1998  (руск.) 28 16 11 5 1 1 40 22
1998/1999  (руск.) 29 12 8 3 3 1 40 16
1999/2000  (руск.) 28 6 0 0 11 4 39 10
2000/2001  (руск.) 25 3 5 1 5 1 35 5
2001/2002  (руск.) 33 9 6 2 7 3 46 14
2002/2003  (руск.) 29 4 7 1 5 2 41 7
2003/2004  (руск.) 28 4 4 1 6 0 38 5
2004/2005  (руск.) 29 8 5 0 4 0 38 8
2005/2006  (руск.) 24 2 3 0 4 1 31 3
Усяго 312 87 61 20 47 13 425 120
Усяго за кар’еру 552 201 98 39 91 32 741 272

Выступы за зборную[правіць | правіць зыходнік]

Зборная Год Адборачныя матчы ЧЕ Фінальныя матчы ЧЕ Адборачныя матчы ЧС Фінальныя матчы ЧС Таварыскія матчы Усяго
Гульні Галы Гульні Галы Гульні Галы Гульні Галы Гульні Галы Гульні Галы
Нідэрланды 1990 3 3 - - - - - - 1 0 4 1
1991 4 1 - - - - - - 1 1 5 2
1992 - - 4 3 2 1 - - 5 3 10 7
1993 - - - - 6 4 - - 2 1 8 4
1994 1 0 - - - - 5 3 5 3 11 6
1995 4 1 - - - - - - 1 0 5 1
1996 - - 4 1 2 4 - - 4 1 8 2
1997 - - - - 4 3 - - 1 1 5 4
1998 - - - - - - 7 3 2 0 9 3
1999 - - - - - - - - 5 1 6 1
2000 - - 5 0 - - - - 3 0 8 0
Усяго за кар’еру 11 5 13 4 14 12 12 6 30 11 79 37

Асабісае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Статуя Дэніса Бергкампа перад стадыёнам «Эмірэйтс».

Бергкамп жанаты з Хенрытай Розендаль. Яны пажаніліся 16 чэрвеня 1993 года[108][109]. У пары чацвёра дзяцей: Эстэль Дэбора, Дэніс Мітчэл, Ясмін Наомі і Шафран Рыта[109][110][111]. Яго пляменнік Роланд Бергкамп  (руск.) у наш час гуляе за «Спарту»  (руск.)[112]. Падчас гульні за «Арсенал» Бергкамп навучаўся ва ўніверсітэце Бата машынабудаванню і атрымаў статус бакалаўра[113].

Яго лепшы сябар — Марк Овермарс, з якім ён гуляў у «Арсенале». Часам Марка нават крытыкавалі за тое, што ён увесь час пасуе толькі на Бергкампа[114].

Аэрафобія[правіць | правіць зыходнік]

Мянушка «Нелятучы галандзец» Бергкамп атрымаў з-за боязі лётаць. У 1989 годзе ў авіякатастрофе  (англ.) загінуў блізкі сябар Бергкампа Вірджэл Юманкхан. Сам Дэніс толькі выпадкова не аказаўся на гэтым рэйсе. Хоць ён не адчуваў дыскамфорту ад знаходжання на борце самалёта, усё змянілася ў 1994 годзе, калі зборная Нідэрландаў ляцела ў ЗША для таго, каб узяць удзел у чэмпіянаце свету. Журналіст, які ляцеў разам з камандай, пажартаваў, што ў яго ў торбе бомба[115], Бергкамп адмовіўся лётаць на самалётах[116], яму надавалася псіхалагічная дапамога.

" У мяне ёсць гэта праблема, і я павінен жыць з гэтым. Я не магу нічога з гэтым зрабіць, праблема ў псіхалогіі, і я не магу гэта вытлумачыць. Я не лётаў на самалёце цягам двух гадоў. Футбольная федэрацыя Нідэрландаў і «Арсенал» з разуменнем ставіцца да гэтага. Мне патрэбна псіхалагічная дапамога. Я не магу лётаць. У мяне паніка. Яна пачынаецца яшчэ за дзень да лёту.[116] "

З-за гэтага «Арсенал» і зборная Нідэрландаў часта на выязных матчах абыходзіліся без яго. У некаторых выпадках Бергкамп падарожнічаў на аўтамабілі ці аўтобусе, але моцна стамляўся ў дарозе[115]. У лютым 2001 перад матчам з ліёнскім «Алімпікам» Арсен Венгер прызнаў, што вандраванні Бергкампа на цягніку і машыне выклікаюць яго турботу з-за таго негатыўнага эфекту, які яны аказваюць[117].

Стыль гульні[правіць | правіць зыходнік]

У акадэміі «Аякса» Бергкамп выхоўваўся ў духу татальнага футбола  (англ.). Там ён паспеў паспрабаваць сябе на ўсіх пазіцыях, апроч брамніка, і за кошт гэтага Бергкамп навучыўся лепш праходзіць абаронцаў[7]. У гэтай акадэміі ўсе ўзроставыя групы гулялі па схеме 4-3-3, якая дазваляла ігракам бязбольна змяняць пазіцыю на больш атакоўную. Напачатку кар’еры ён тры гады гуляў на правым флангу, перш чым перайсці ў цэнтр нападу. У «Інтэры» ён гуляў цэнтральнага нападніка, але не змог наладзіць адносіны з партнёрам Рубенам Сосай і пазней зваў яго эгаістам[7]. Калі Бергкамп далучыўся да «Арсенала», ён стаў гуляць у звязку з Іянам Райтам, а пазней з Нікаля Анелька і Цьеры Анры. Прыход Овермарса ў якасці асістэнта дапамог яму ў сезоне 1997/1998 забіць 7 галоў у 7 матчах[118]. Гэтак жа было з Фрэдзі Юнбергам у сезоне 2001/2002[61].

На працягу гульнявой кар’еры Бергкампа звалі «несумленным» і «брудным» іграком, хоць яго трэнер Арсен Венгер аспрэчваў гэта[119][120][121]. У інтэрв'ю «The Times» у 2004 годзе ён сказаў, што ў футболе трэба быць псіхалагічна вытрыманым і не весціся на грубіянства і правакацыі з боку саперніка, дадзены ўрок Дэніс засвоіў падчас выступу за «Інтэр»[7]. Пра сваю агрэсію Бергкамп казаў, што яна выходзіць з расчаравання[7].

" Бергкамп мае патрэбу ў мінімальнай колькасці дотыкаў, каб забіць. Часам яму трэба толькі адзін, калі іншым трэба два ці тры.[122]
Арсен Венгер
"

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Камандныя[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Нідэрландаў «Аякс»

Сцяг Італіі «Інтэрнацыянале»

Сцяг Англіі «Арсенал»

Асабістыя[правіць | правіць зыходнік]

Бергкамп атрымаў шмат узнагарод падчас сваёй гульнявой кар’еры. Ён двойчы фінішаваў на трэцім месцы ў конкурсе Ігрок года ФІФА і быў занесены Пеле ў спіс ФІФА 100[123]. У 1991 і 1992 гадах Бергкамп быў найлепшым іграком чэмпіянату Нідэрландаў, а таксама з сезона 1990/1991 па сезон 1992/1993 быў найлепшым бамбардзірам турніру. У сезоне 1997/1998 ён быў названы футбалістам года паводле версіі як ПФА, так і АФЖ, і ўвайшоў у каманду года[124]. У зборнай Бергкамп стаў найлепшым бамбардзірам Еўра-1992 і быў занесены ў сімвалічную зборную чэмпіянату свету 1998 года.

У красавіку 2007 года Бергкамп быў занесены ў залу славы англійскага футбола[125], а таксама быў на другім месцы ў спісе лепшых ігракоў «Арсенала» за ўсю гісторыю[126]. У 2013 годзе ў гонар Дэніса была ўзведзена статуя[127]. Вось поўны спіс яго ўзнагарод:

Трэнерскія[правіць | правіць зыходнік]

У якасці асістэнта галоўнага трэнера

Сцяг Нідэрландаў «Аякс»

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Hugman, p. 57.
  2. Dennis Bergkamp // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. DENNIS BERGKAMP // Argentine Soccer Database
  4. Kuper, Simon (28 April 2006). "No more walking in a 'Burgcamp' Wonderland". Financial Times. Праверана 29 April 2012.
  5. Coleman, Nick (22 July 2006). "There was only one Dennis Bergkamp". The Independent. London. Праверана 13 December 2011.
  6. Maas, J.G. (22 August 2006). "Op een mooie zondagmorgen". Geuzenmiddenmeer [нідэрландская]. Праверана 28 April 2012.
  7. а б в г д е ё ж Lovejoy, Joe (14 November 2004). "The Big Interview: Dennis Bergkamp". The Sunday Times. London. Архівавана з арыгінала 3 сакавіка 2016. Праверана 28 April 2012. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 7 чэрвеня 2016.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 7 чэрвеня 2016.
  8. а б "Dennis is worth wait in gold; The FA Cup quarter-finals: Bergkamp has not played too often, but he's still producing masterpieces". Evening Standard. London. 8 March 2002. Праверана 28 April 2012.(недаступная спасылка)
  9. Dennis Bergkamp factfile(недаступная спасылка — гісторыя ). Sporting Life (19 снежня 2002). Праверана 28 красавіка 2012.(недаступная спасылка)
  10. Harris, Harry (2 January 1998). "Dennis is worth wait in gold; The FA Cup quarter-finals: Bergkamp has not played too often, but he's still producing masterpieces". The Mirror. London. Архівавана з арыгінала 25 студзеня 2013. Праверана 1 May 2012. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadlink= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2013. Праверана 7 чэрвеня 2016.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2013. Праверана 7 чэрвеня 2016.
  11. Dennis Bergkamp (англ.). talkfootball.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2013. Праверана 21 чэрвеня 2013.
  12. Introductie. (гал.)(недаступная спасылка). geumid.nl. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2013. Праверана 25 чэрвеня 2013.
  13. DENNIS BERGKAMP “IK BESEF DAT IK MIJN TALENT GEKREGEN HEB”. (гал.)(недаступная спасылка). coenverbraak.nl. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2013. Праверана 25 чэрвеня 2013.
  14. "Ajax 2–0 Roda JC". Voetbal International [нідэрландская]. Архівавана з арыгінала 15 кастрычніка 2012. Праверана 28 April 2012. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadlink= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  15. "Ajax 6–0 Haarlem". Voetbal International [нідэрландская]. Архівавана з арыгінала 15 кастрычніка 2012. Праверана 3 May 2012. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadlink= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  16. "1986/87: Ajax revive their traditions". UEFA.com. Union of European Football Associations. 1 June 1987. Архівавана з арыгінала 3 мая 2010. Праверана 14 March 2012. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2010. Праверана 7 чэрвеня 2016.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2010. Праверана 7 чэрвеня 2016.
  17. "1991/92: Ajax complete clean sweep". UEFA.com. Union of European Football Associations. Праверана 11 May 2012.
  18. Ajax – sc Heerenveen. sc-heerenveen.nl. SC Heerenveen. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2013. Праверана 11 мая 2012.
  19. "Deze week ... 17 jaar geleden". Ajax.nl [нідэрландская]. 11 February 2009. Праверана 11 May 2012.
  20. Carbonell, Rafael (2 January 1993). "Cruyff: "¿Qué va a hacer Bergkamp en el Real Madrid?"". El País [іспанская]. Barcelona. Праверана 12 December 2011.
  21. а б Dennis Bergkamp – One-on-One – Interviews. FourFourTwo. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2013. Праверана 12 снежня 2011.
  22. Haylett, Trever (16 February 1993). "Football: Bergkamp joins Inter for 7.1m pounds". The Independent. London. Праверана 12 December 2011.
  23. Giancarlo, Padovan (30 August 1993). "Jonk e Toto' fanno ridere l' Inter" [італьянская]. Milan: Corriere della Sera  (руск.). Праверана 13 December 2011.
  24. Winter, Henry (23 November 1993). "Football: Wright faces charge: FA awaits linesman's decision". The Independent. London. Праверана 14 December 2011.
  25. "Inter sack coach Bagnoli". New Straits Times  (руск.). Milan. 9 February 1994. Праверана 14 December 2011.
  26. 1993/94: Inter reclaim UEFA Cup. UEFA.com (1 чэрвеня 1994). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2013. Праверана 13 снежня 2011.
  27. Gherarducci, Mario (17 September 1993). "Bergkamp Baggio, magie da 10". Corriere della Sera [італьянская]. Milan. Праверана 14 December 2011.
  28. Winner, David (21 June 1995). "Unravelling the enigma that is Dennis Bergkamp". The Independent. London. Праверана 14 December 2011.
  29. Marrese, Emilio (18 February 2011). "1995, Moratti compra l'Inter" [італьянская]. Corriere dello Sport. Архівавана з арыгінала 27 сакавіка 2016. Праверана 14 December 2011. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2016. Праверана 16 студзеня 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2016. Праверана 16 студзеня 2022.
  30. "Ganz, il primo colpo di Moratti". Corriere della Sera [італьянская]. BBC. 29 March 1995. Праверана 14 December 2011.
  31. а б Shaw, Phil (21 June 1995). "Rioch signs Bergkamp to signal new era". The Independent. London. Праверана 9 December 2011.
  32. Games played by Dennis Bergkamp in 1995/1996. Soccerbase. Архівавана з першакрыніцы 13 мая 2013. Праверана 10 мая 2013.
  33. Houston, Bob (24 September 1995). "Dennis finds his menace". The Independent. London. Праверана 9 December 2011.
  34. "Bergkamp honoured by PFA". BBC News. BBC. 6 April 1998. Праверана 11 December 2011.
  35. Lawrence, Amy (25 April 2004). "On a higher plane". The Guardian. London. Праверана 13 December 2011.
  36. Smith, Alan (18 September 2007). "The brilliance of Bergkamp". The Telegraph. London. Праверана 24 May 2013.
  37. Haylett, Trever (25 November 1996). "Football: Bergkamp and Adams break spirited Spurs". The Independent. London. Праверана 10 December 2011.
  38. Turnbull, Simon (12 January 1997). "Grim for grizzly Adams". The Independent. London. Праверана 10 December 2011.
  39. Shaw, Phil (12 May 1997). "Football: Three Gunner salute for Baseball Ground". The Independent. London. Праверана 10 December 2011.
  40. "Title run-in: United steel or Arsenal grit?". BBC News. BBC. 30 April 1998. Праверана 12 December 2011.
  41. Stammers, Steve (5 November 2001). "Wenger's sandcastle under siege". Evening Standard. London. Праверана 12 December 2011.
  42. Shaw, Phil (28 August 1997). "Football: Wright faces more FA action". The Independent. London. Праверана 10 December 2011.
  43. GGG4: Bergkamp v Leicester City, 1997. Arsenal.com (28 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2013. Праверана 11 снежня 2011.
  44. Palmer (2008), p. 73.
  45. "Arsenal and Sheffield United through on penalties". BBC News. BBC. 18 March 1998. Праверана 11 December 2011.
  46. Chesshyre, Tom (6 May 1996). "Bergkamp sends Arsenal into Europe". The Independent. London. Праверана 9 December 2011.
  47. а б Thorpe, Martin (15 April 1999). "Schmeichel takes flight as Giggs strips Arsenal bare". The Guardian. London. Праверана 11 December 2011.
  48. Carter, Jon (11 March 2011). "The FA Cup's Greatest Goals". ESPN Soccernet. Архівавана з арыгінала 18 сакавіка 2011. Праверана 11 December 2011. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2011. Праверана 9 чэрвеня 2016.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2011. Праверана 9 чэрвеня 2016.
  49. "Giggs' goal is greatest FA Cup moment". Manchester Evening News. 15 May 2003. Архівавана з арыгінала 21 красавіка 2013. Праверана 11 December 2011. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2013. Праверана 9 чэрвеня 2016.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2013. Праверана 9 чэрвеня 2016.
  50. "Penalty heartbreak for Arsenal". BBC News. BBC. 17 May 2000. Праверана 11 December 2011.
  51. "Bergkamp future still uncertain". BBC Sport. BBC. 21 September 2000. Праверана 11 December 2011.
  52. "Bergkamp and Parlour agree deals". BBC Sport. BBC. 28 December 2000. Праверана 11 December 2011.
  53. "Arsenal outgun Leeds". BBC Sport. BBC. 5 May 2001. Праверана 11 December 2011.
  54. Wilson, Paul (13 May 2001). "Owen spikes the Gunners". The Guardian. London. Праверана 11 December 2011.
  55. Smith, Alan (18 September 2007). "The brilliance of Bergkamp". The Daily Telegraph. Праверана 10 December 2011.
  56. Winter, Henry (8 May 2002). "Simply champion, Arsenal". The Daily Telegraph. London. Праверана 12 December 2011.
  57. "Sweet revenge for Arsenal". BBC Sport. BBC. 27 January 2002. Праверана 11 December 2011.
  58. Wallace, Sam (4 February 2002). "Arsenal hit by Bergkamp ban". Daily Telegraph. Праверана 12 December 2011.
  59. "Bergkamp appeal turned down". The Football Association. 4 February 2002. Архівавана з арыгінала 22 лютага 2002. Праверана 17 July 2012. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2002. Праверана 10 чэрвеня 2016.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2002. Праверана 10 чэрвеня 2016.
  60. а б Wallace, Sam (3 March 2002). "Newcastle laid bare by Bergkamp". The Daily Telegraph. London. Праверана 12 December 2011.
  61. а б Ley, John (3 May 2002). "Ljungberg has will to win". The Daily Telegraph. London. Праверана 12 December 2011.
  62. "Arsenal end Oxford dream". BBC Sport. BBC. 4 January 2003. Праверана 12 December 2011.
  63. "Bergkamp reaches milestone". BBC Sport. BBC. 4 January 2003. Праверана 12 December 2011.
  64. "Ten weeks that turned the title". BBC Sport. BBC. 4 May 2003. Праверана 12 December 2011.
  65. Wilson, Paul (18 May 2003). "Pires aim is true for muted Gunners". The Guardian. London. Праверана 12 December 2011.
  66. "Bergkamp signs new deal". BBC Sport. BBC. 20 July 2003. Праверана 12 December 2011.
  67. а б Barclay, Patrick (16 May 2004). "Arsenal join the Invincibles". The Daily Telegraph. London. Праверана 13 December 2011.
  68. "Arsenal 1–2 Chelsea". BBC Sport. BBC. 6 April 2004. Праверана 13 December 2011.
  69. "Bergkamp agrees new deal". BBC Sport. BBC. 12 May 2004. Праверана 13 December 2011.
  70. McCarra, Kevin (23 August 2004). "Gunners have all the answers to biggest test". The Guardian. London. Праверана 13 December 2011.
  71. "Arsenal 1–1 Sheff Utd". BBC Sport. BBC. 19 February 2005. Праверана 13 December 2011.
  72. "Bergkamp loses red card appeal". Evening Standard. London. 23 February 2005. Праверана 13 December 2011.
  73. Brodkin, Jon (12 May 2005). "Rampant Gunners in seventh heaven". The Guardian. London. Праверана 13 December 2011.
  74. "Bergkamp made to wait on new deal". BBC Sport. BBC. 12 May 2005. Праверана 13 December 2011.
  75. "Bergkamp set to stay at Arsenal". BBC Sport. BBC. 21 May 2005. Праверана 13 December 2011.
  76. а б "Arsenal 4–2 Wigan". BBC Sport. BBC. 7 May 2006. Праверана 13 December 2011.
  77. Winter, Henry (15 September 2005). "Bergkamp just beats clock". The Daily Telegraph. London. Праверана 13 December 2011.
  78. а б Turn Highbury orange for Dennis Bergkamp Day!. Arsenal.com (3 красавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2013. Праверана 13 снежня 2011.
  79. "Arsenal 3–1 West Brom". BBC Sport. BBC. 15 April 2006. Праверана 13 December 2011.
  80. "Barcelona 2–1 Arsenal". BBC Sport. BBC. 17 May 2006. Праверана 13 December 2011.
  81. Match Report: Bergkamp Testimonial. Arsenal.com. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2006. Праверана 27 July 2006.
  82. Хромцев Алексей. СССР - Голандия(нявызн.). russia-matches.ucoz.ru. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2013. Праверана 25 чэрвеня 2013.
  83. Cronaca della partita – Italia – Olanda, 26.09.1990. Transfermarket.it. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2013. Праверана 18 сакавіка 2012.
  84. "Uefa Euro 1992 – History – Netherlands–Greece". UEFA.com. Union of European Football Associations. Праверана 2 May 2012.
  85. "Schmeichel helps Denmark down Netherlands". UEFA.com. Union of European Football Associations. 5 October 2003. Праверана 30 April 2012.
  86. "Brazil end Oranje's American dream". FIFA.com. Fédération Internationale de Football Association. Архівавана з арыгінала 3 лістапада 2012. Праверана 30 April 2012. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2012. Праверана 16 студзеня 2022.
  87. "Second-half surge sends Netherlands top". UEFA.com. Union of European Football Associations. 6 October 2003. Праверана 1 May 2012.
  88. Moore, Glenn (19 June 1996). "England's night of rapture". The Independent. London. Праверана 30 April 2012.
  89. Karel, Stokkermans. European Championship 1996. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2013. Праверана 30 красавіка 2012.
  90. Haylett, Trever (10 November 1996). "Bergkamp admits to flying phobia". The Independent. Праверана 30 April 2012.
  91. Netherlands – Argentina(недаступная спасылка). FIFA.com. Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2013. Праверана 27 красавіка 2010.
  92. Bergkamp vs Argentina 1998 - The goal that shook the world Відэа на YouTube
  93. Vecsey, George (6 July 1998). "Dutch inspired by Bergkamp's improvisation". The Independent. Архівавана з арыгінала 2 чэрвеня 2013. Праверана 30 April 2012. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadlink= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2013. Праверана 16 чэрвеня 2016.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2013. Праверана 16 чэрвеня 2016.
  94. Vecsey, George (8 July 1998). "WORLD CUP '98; Doing a Little Dance, Taffarel Guides Brazil Into Final". The New York Times. Праверана 30 April 2012.
  95. Сімвалічная зборная чэмпіянату свету 1998 года ў Францыі(недаступная спасылка). kanonir.com. Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2013. Праверана 10 ліпеня 2013.
  96. Driessen, Valentijn (11 October 1999). "Bogarde uitblinker tegen Brazilië". De Telegraaf [нідэрландская]. Праверана 1 May 2012. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2014. Праверана 16 чэрвеня 2016.
  97. "Can Holland improve and win Euro 2000?". BBC Sport. BBC. 11 June 2000. Праверана 1 May 2012.
  98. "Italy through on penalties". BBC Sport. BBC. 29 June 2000. Праверана 1 May 2012.
  99. Staniforth, Tommy (11 August 2000). "Blow for Dutch as Bergkamp decides on retirement". The Independent. Праверана 30 April 2012.
  100. "Kluivert milestone". Sunday Mirror. London. 8 June 2003. Архівавана з арыгінала 2 чэрвеня 2013. Праверана 1 May 2012. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadlink= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2013. Праверана 16 чэрвеня 2016.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2013. Праверана 16 чэрвеня 2016.
  101. "Sportsweek, 06/12/2009". BBC Radio 5 Live. London: BBC. 6 December 2009. Праверана 30 April 2012.
  102. Jacob, Gary (10 April 2008). "Dennis Bergkamp ends two-year exile from game". The Times. London. Праверана 10 April 2008.
  103. "Bergkamp offered Ajax post". Sky Sports. 15 April 2008. Праверана 16 April 2008.
  104. "Dennis Bergkamp ends two-year exile from game". timesonline.co.uk. 10 April 2008. Праверана 11 July 2013.
  105. "Neeskens to lead Netherlands B team". UEFA.com. Union of European Football Associations. 25 October 2008. Праверана 1 May 2012.
  106. "Updates to youth teams' training staff". Ajax.nl. 4 January 2011. Архівавана з арыгінала 23 ліпеня 2015. Праверана 30 April 2012. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2015. Праверана 18 чэрвеня 2016.
  107. "Arsenal legend Dennis Bergkamp named Ajax assistant alongside Frank de Boer". Daily Mail. London. 28 June 2011. Праверана 30 April 2012.
  108. Bastiaanse, Arthur (16 June 1993). "Historisch Archief Community". Algemeen Nederlands Persbureau [нідэрландская]. Праверана 15 December 2011.
  109. а б Cass, Simon (22 July 2006). "Bergkamp broke the mould for foreigners". Daily Mail. London. Праверана 15 December 2011.
  110. "Bergkamp's treasure tops all his goals". Irish Examiner. Cork. 12 September 1998. Архівавана з арыгінала 9 мая 2005. Праверана 15 December 2011. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2005. Праверана 21 чэрвеня 2016.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2005. Праверана 21 чэрвеня 2016.
  111. "Dennis omarmd in zijn eigen wonderland" [нідэрландская]. NRC Handelsblad. 24 July 2006. Архівавана з арыгінала 3 чэрвеня 2012. Праверана 15 December 2011. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2012. Праверана 21 чэрвеня 2016.
  112. Roland Bergkamp tekent contract op het kasteel. (гал.)(недаступная спасылка). sparta-rotterdam.nl. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2015. Праверана 24.06.2015.
  113. Bhansali, Karan (22.01.2012). "Legends: The Non-Flying Dutchman - Dennis Bergkamp". goal.com [англійская]. goal.com. Архівавана з арыгінала 8 ліпеня 2014. Праверана 2013-06-11. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  114. Where Are They Now? Marc Overmars(недаступная спасылка). premierleague.com. Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2006. Праверана 21 чэрвеня 2016.
  115. а б "Bergkamp's fear revealed". BBC Sport. BBC. 25 September 2002. Праверана 12 December 2011.
  116. а б "Bergkamp admits to flying phobia". The Independent. 5 October 1996. Праверана 30 April 2012.
  117. Davies, Christopher (12 February 2001). "Wenger might quit Arsenal over EU". The Daily Telegraph. London. Праверана 12 December 2011.
  118. Palmer, p. 81.
  119. "Bergkamp cleared in dive cheat row". The Mirror. London. 20 January 1998. Архівавана з арыгінала 2 чэрвеня 2013. Праверана 30 April 2012. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadlink= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2013. Праверана 21 чэрвеня 2016.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2013. Праверана 21 чэрвеня 2016.
  120. Holt, Oliver (10 February 2003). "FOOTBALL: GOD, THE BAD AND THE UGLY; PREMIERSHIP SPECIAL: NEWCASTLE UNITED 1 ARSENAL 1 FROM ST JAMES' PARK Bergkamp treats the Newcastle fans to wrong kind of trickery". The Mirror. London. Архівавана з арыгінала 25 студзеня 2013. Праверана 30 April 2012. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadlink= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2013. Праверана 21 чэрвеня 2016.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2013. Праверана 21 чэрвеня 2016.
  121. "Bergkamp is not dirty, says Wenger". Telegraph.co.uk. 29 October 2002. Праверана 30 April 2012.
  122. "There was only one Dennis Bergkamp". The Independent. London. 20 July 2006. Праверана 13 June 2013.
  123. "The Fifa 100". The Guardian. London. 4 March 2004. Праверана 15 December 2011.
  124. "The Joy of Six: classiest hat-tricks". London: guardian.co.uk. 11 September 2007. Праверана 18 December 2011.
  125. Dennis Bergkamp voted into Hall of Fame. Arsenal.com (3 верасня 2007). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2013. Праверана 15 снежня 2011.
  126. Gunners' Greatest Players 2. Dennis Bergkamp. Arsenal.com (17 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2013. Праверана 18 снежня 2011.
  127. "Arsenal to unveil Dennis Bergkamp statue". London: Arsenal.com. 27 February 2013. Праверана 18 December 2011.
  128. IFFHS — The World’s best top goal scorer Архівавана 15 чэрвеня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]