Жазэ Эдуарду Агуалуза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жазэ Эдуарду Агуалуза
парт.: José Eduardo Agualusa
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні парт.: José Eduardo Agualusa Alves da Cunha
Дата нараджэння 13 снежня 1960(1960-12-13) (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст
Мова твораў партугальская мова
Узнагароды
Ordem do Mérito Cultural
agualusa.pt (парт.)(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жазэ́ Эдуа́рду Агуалу́за[4] (парт.: José Eduardo Agualusa; нар. 1960, Уамба, Ангола) — ангольскі пісьменнік, журналіст, выдавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў партугальска-бразільскай сям'і. Вывучаў аграномію і лесаводства ў Лісабоне. У 2006 годзе заснаваў бразільскае выдавецтва Língua Geral, якое займаецца выданнем твораў выключна партугаламоўных аўтараў. Жыве ў Анголе, Бразіліі і Партугаліі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар раманаў «Пара дажджоў» (Estação das Chuvas, 1996), «Крэольская нацыя» (Nação Crioula, 1997) пра гісторыю таемнага кахання ўяўнага партугальскага авантурыста (персанажа твора Эсы ды Кейроша) з былой рабыняй, адной з найзаможнейшых асоб Анголы, «Чужы ў Гоа» (Um estranho em Goa, 2000), «Жонкі майго бацькі» (As Mulheres de Meu Pai, 2007), «Трапічнае барока» (Barroco tropical, 2009) і інш.

Творы Ж. Э. Агуалуза перакладзены на больш за 20 моў.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

  • Лаўрэат Вялікай літаратурнай прэміі Партугаліі за раман «Крэольская нацыя» (Nação Crioula, 1997).
  • Лаўрэат Прэміі замежнай літаратуры газеты «The Independent» (Independent Foreign Fiction Prize) (2007) за раман «Прадавец мінулага» (O Vendedor de Passados, 2004) — першы ўзнагароджаны гэтай прэміяй сярод афрыканскіх аўтараў.

Зноскі

  1. http://www.agualusa.pt/index.php?alt_lang=1 Праверана 26 студзеня 2017.
  2. http://www.literaturfestival.com/archive/participants/authors/2001/jose-eduardo-agualusa Праверана 26 студзеня 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 студзеня 2017.
  4. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  5. Падарунак на Каляды: зборнік святочнага апавядання / Укладанне Ганна Янкута. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 196 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»). — ISBN 978-985-7119-15-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]