Жак Бланшар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жак Бланшар
фр.: Jacques Blanchard
Фатаграфія
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1600(1600-10-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лістапада 1638(1638-11-10)[3] (38 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жак Бланшар (1600 — 1638) — французскі мастак эпохі барока.

Нарадзіўся ў Парыжы. Яго выхоўваў і вучыў яго дзядзька, мастак Нікаля Балеры (каля 1560—1630). Брат і сын Жака, Жан-Батыст Бланшар (пасля 1602—1665) і Габрыэль Бланшар (1630—1704), таксама былі жывапісцамі. У 1620—1623 гадах Жак Бланшар працаваў у ліёнскага гарадскога жывапісца Гарацыя Ле Блана (1575—1637). У кастрычніку 1624 года разам з братам адправіўся ў Рым. У красавіку 1626 года адправіўся ў Венецыю. Там Жак Бланшар вывучаў каларыстаў — асабліва Тыцыяна. У Турыне вясной 1628 года ён стварыў каля васьмі карцін для герцага Савойскага. У 1629 годзе прыбыў у Парыж.

Зноскі