Жак Вільнёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жак Вільнёў
Грамадзянства
Дата нараджэння 9 красавіка 1971(1971-04-09)[1][2][…] (52 гады)
Месца нараджэння
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жак Жозэф Шарль Вільнёў (фр.: Jacques Joseph Charles Villeneuve; 9 красавіка 1971, Сэн-Жан-сюр-Рышэлье, Квебек) — канадскі аўтагоншчык. Чэмпіён серыі Інды кар 1995 года і чэмпіён свету Формулы-1 1997 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын вядомага гоншчыка Жыля Вільнёва, загіблага ў 1982, Жак названы ў гонар дзядзькі, менш вядомага гоншчыка Жака Вільнёва (старэйшага). Вучыўся ў прыватнай школе Beau Soleil у Швейцарыі.

У ліпені 2009 развёўся з жонкай Жаннай (Марцінес), у іх двое сыноў — Жуль (нарадзіўся ў 2006) і Джонас (2007).

Быў удастоены гонару несці Алімпійскі сцяг на адкрыцці гульняў у Ванкуверы.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Indy Car[правіць | правіць зыходнік]

У 1994 годзе выйшаў на старт у Indy Car. У першы сезон заваяваў тры подыумы — адно трэцяе месца, другое месца ў Індыянапалісе і перамогу на Road America.

У 1995 годзе перамог у «Інды-500» (нягледзячы на ​​штраф у два кругі, які быў накладзены за абгон пейс-кара на 38 крузе). Па выніках сезона стаў чэмпіёнам серыі[3]

Зноскі

  1. Jacques Villeneuve // L'Encyclopédie canadienne, The Canadian Encyclopedia Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jacques Villeneuve // GeneaStar
  3. Tom Jeffries; David Malsher-Lopez. Formula 1 drivers who conquered the Indy 500 (англ.). motorsport.com (25 мая 2022). Праверана 1 чэрвеня 2022.