Жуан IV (кароль Партугаліі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Жуан IV, кароль Партугаліі)
Жуан IV
парт.: João IV
манарх Партугаліі
1 снежня 1640 — 6 лістапада 1656
Папярэднік Філіп IV

Нараджэнне 19 сакавіка 1604(1604-03-19)[1]
Смерць 6 лістапада 1656(1656-11-06)[2] (52 гады)
Месца пахавання
Род Браганса
Бацька Teodósio II, Duke of Braganza[d]
Маці Ana de Velasco y Girón[d]
Жонка Луіза ды Гусман[d][3][4]
Дзеці Кацярына Браганская[3], Teodósio, Prince of Brazil[d][5], Infanta Joana, Princess of Beira[d], Afonso VI of Portugal[d], Педру II, кароль Партугаліі, Ana de Bragança[d] і Manuel of Braganza[d]
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць кампазітар, суверэн, манарх
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жуан IV Аднаўляльнік (парт.: João IV, o Restaurador; 19 сакавіка 1604 — 6 лістапада 1656) — кароль Партугаліі з 1640 года, першы прадстаўнік дынастыі Браганса на троне. Яго продак — Альфонс, 1-ы герцаг Браганса, быў пазашлюбным сынам караля Жуана Добрага. З яго імем звязваюць аднаўленне незалежнасці краіны.

Складаная эканамічная сітуацыя, паразы Іспаніі ў войнах, захопу партугальскіх калоній галандцамі — Бразіліі, Сан-Тамэ, Анголы — усё больш выклікала незадаволенасць усіх слаёў насельніцтва Партугаліі. Першым сігналам было паўстанне ў 1637—1638 гадах у горадзе Эвара. Падзеяй, якая падштурхнула да пачатку барацьбы за незалежнасць, было паўстанне ў 1640 годзе ў Каталоніі. Значныя іспанскія сілы прыцягваліся для яго падаўлення.

1 снежня 1640 года 40 мяцежнікаў захапілі каралеўскі палац у Лісабоне, прымусілі намесніцу Партугаліі Маргарыту зрачыся пасады. 15 снежня таго ж года адбылася каранацыя Жуана IV. Неўзабаве, ужо да канца месяца, уся Партугалія перайшла на бок новага караля. Да студзеня 1641 года Партугалія фактычна атрымала незалежнасць. Картэсы ў Лісабоне прынялі Маніфест па абвяшчэнні Партугаліі суверэннай дзяржавай. Былі заключаны пагадненні з Францыяй, Швецыяй і Нідэрландамі. Але Іспанія не вызначала незалежнасць Партугаліі. Вайна працягвалася 28 гадоў. Жуан IV не дачакаўся прызнання з боку іспанскіх каралёў, якое адбылося у 1668 годзе.

Зноскі

  1. Партугальская Вікіпедыя — 2001.
  2. John IV // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Kindred Britain
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Lundy D. R. The Peerage