Жуль Агюст Арман Мары Паліньяк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жуль Агюст Арман Мары Паліньяк
Jules, prince de Polignac
8-ы прэм'ер-міністр Францыі
8 жніўня 1829 – 29 ліпеня 1830
Манарх Карл X
Папярэднік Жан Марціньяк
Пераемнік Віктар дэ Бральі

Нараджэнне 14 мая 1780(1780-05-14)[1][2][…]
Смерць 2 сакавіка 1847(1847-03-02)[2][3][…] (66 гадоў)
Род House of Polignac[d]
Бацька Jules, 1st Duke of Polignac[d]
Маці Yolande de Polastron[d]
Жонка Barbara Campbell[d][4] і Maria Charlotte Parkyns[d]
Дзеці Jules-Armand de Polignac[d], Camille de Polignac[d], Alphonse de Polignac[d], Yolande de Polignac[d][5], Ludovic de Polignac[d] і Prince Edmond de Polignac[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя ультрараялісты
Дзейнасць палітык, дыпламат
Аўтограф Выява аўтографа
Званне maréchal de camp[d]
Узнагароды
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна Knight of the Order of the Holy Spirit Knight of the Order of Saint-Michel
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жуль-Агю́ст-Арма́н-Мары́ Палінья́к (граф, пазней прынц фр.: Jules, prince de Polignac, 14 мая 1780, Версаль — 2 сакавіка 1847, Парыж) — французскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хроснай маці яго была Марыя-Антуанэта, якая пяшчотна любіла яго маці і даверылая ёй выхаванне сваіх дзяцей. Яшчэ дзіцем ён урачыста павінен быў паклясціся бацьку перад распяццем, што будзе да канца жыцця весці барацьбу супраць прынцыпаў і наступстваў рэвалюцыі.

За ўдзел у змове Жоржа Кадудаля Паліньяк быў прысуджаны да двухгадовага турэмнага зняволення, але заставаўся пад арыштам да 1814 года, калі яму ўдалося бегчы.

Пры Людовіку XVIII ён быў пасланы ў Рым, дзе заявіў сябе прыхільнікам крайняга абсалютызму. Стаўшы пэрам Францыі, ён прысягнуўся канстытуцыі толькі пасля таго, як Папа развеяў яго рэлігійныя сумневы наконт прымальнасці падобнай прысягі. У 1820 годзе Папа за яго шчырую прыхільнасць да каталіцтва даў яму тытул рымскага князя.

Граф д’Артуа, будучы Карл X, жадаў прапанаваць яму пасаду міністра, але Людовік XVIII абмежаваўся прызначэннем яго паслом у Лондан (1823). Адсутнасць талентаў і ведаў у Паліньяка не была тайнай і для графа д’Артуа, і ён сам, зрабіўшыся каралём, доўга марудзіў з заклікам Паліньяка ва ўрад. Калі міністр замежных спраў граф дэ Ла Феранэ па стане здароўя сышоў у адстаўку, Карл X хацеў прызначыць на яго месца Паліньяка, але іншыя міністры не дапусцілі гэтага. Свядомасць уласнай непапулярнасці выклікала з боку Паліньяка ўрачыстую заяву ў палаце пэраў, што ён прытрымліваецца выключна канстытуцыйнага складу думак; але гэта заява была сустрэта насмешкамі.

Пасля падзення кабінета Марціньяка Паліньяк 8 жніўня 1829 года стаў міністрам замежных спраў і прэм’ер-міністрам. На гэтым пасадзе ён стаў галоўным віноўнікам арданансаў 25 ліпеня 1830 года, якія пацягнулі за сабой Ліпеньскую рэвалюцыю. 15 жніўня Паліньяк, перапрануты ў лакея, быў пазнаны ў Сент-Ло, арыштаваны пры вялікай узрушанасці народа і адвезены ў венсенскую турму. Абаронцам яго перад палатай пэраў быў яго былы праціўнік Марціньяк, нягледзячы на ўсе высілкі якога, ён быў 21 снежня прысуджаны да пазбаўлення грамадзянскіх правоў і пажыццёвага зняволення. Праз шэсць гадоў, 29 лістапада 1836 года ён быў памілаваны, але высланы з краіны на 20 гадоў.

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Падчас зняволення ў Гаме ён напісаў «Considérations politiques» (Пар., 1832).
  • Іншыя яго сачыненні:
    • «Études historiques, politiques et morales» (Парыж, 1845);
    • «Réponse à mes adversaires» (там жа).

Зноскі

  1. Auguste Jules Armand Marie Polignac de // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Jules Armand prince de Polignac // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. Auguste Jules Armand, Prince de Polignac // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).