Забельскія зборнікі
Забе́льскія зборнікі — рукапісныя зборнікі, складзеныя ў 1787—1791 гадах на беларускай, польскай і лацінскай мовах для школьнага тэатра выкладчыкамі Забельскага дамініканскага калегіума, які існаваў у 1716—1811 у фальварку Забелы каля в. Валынцы Верхнядзвінскага раёна.
Уключаюць творы: К. Марашэўскага (польская трагедыя «Свабода ў няволі» і камічная беларуска-польская «Камедыя»), М. Цяцерскага (польскія трагедыі «Сапар», «Фемістокл», камедыі «Доктар па прымусе», «Камедыя» і «Шлюб, пастаўлены дагары нагамі»), І. Юрэвіча (трагедыя «Крэз» і камедыя нораваў «Пышнагольскі»), М. Косава і Г. Паўловіча (элегіі, арацыі, оды), камічную оперу «Апалон заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» (тэкст М. Цяцерскага, музыка Р. Вардоцкага) і інш.
Большасць твораў асветніцкія па ідэйнай задуме і класіцыстычныя па стылі.
Зберагаюцца ў Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мальдзіс А. І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мінск, 1980.
- Забельскія зборнікі // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — С. У. І. Каяла. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.