Зак Эфран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зак Эфран
Zac Efron
Зак Эфрон на прэм’еры «Baywatch Red Carpet» у Сіднэі, Аўстралія.
Зак Эфрон на прэм’еры «Baywatch Red Carpet» у Сіднэі, Аўстралія.
Імя пры нараджэнні Закары Дэвід Александэр Эфран
Дата нараджэння 18 кастрычніка 1987(1987-10-18)[1][2] (36 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Маці Starla Baskett[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, спявак, акцёр агучвання, дыджэй, кінаакцёр, тэлеакцёр, тэатральны акцёр
Кар’ера 2002 — цяпер. час
Узнагароды
IMDb ID 1374980
zacefron.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Закары Дэвід Александэр «Зак» Эфран (англ.: Zachary David Alexander «Zac» Efron, 18 кастрычніка 1987, Сан-Луіс-Абіспа, штат Каліфорнія) — амерыканскі акцёр і спявак.

Вядомасць прыйшла да Зака Эфрана пасля экранізацыі брадвейскага мюзіклу «Лак для валасоў»[3], але папулярным ён зрабіўся пасля галоўнай ролі ў фільме «Класны мюзікл»[4].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і Дэвіда Эфрана, інжынеры на электрастанцыі, і Старлы Баскет[5]. Рос разам з малодшым братам Дыланам.

З 11 лёт удзельнічаў у школьных тэатральных пастаноўках. З 15 лёт удзельнічае ў тэлездымках (у серыяле «Светлячок» / Firefly). У 200001 навучальным годзе наведваў мясцовую музычную школу (Pacific Conservatory of the Performing Arts) пры каледжы Алана Хэнкака (Allan Hancock College) у Санта-Моніцы[6].

У 2006 годзе скончыў школу ў Ароя Грандэ (Arroyo Grande High School) і паступіў ва Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі (the University of Southern California) у Лос-Анжэлесе (спартсмены якога ў Штатах клічуцца «траянцамі»), аднак пакуль адклаў вучобу з-за здымак.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

На прэм'еры фільма «Я і Орсан Уэлс»

У 2002 годзе Эфран з'явіўся ў ролі госця ў некалькіх тэлесерыялах, у тым ліку Цвыркун, Хуткая дапамога і Абаронца. Ён гуляў Камерана Бэйла некалькіх серыях Вечнага лета. Роля, якая першапачаткова планавалася як часовая, стала рэгулярным персанаж Эфрана. Са з'яўленнем у «Вечным леце», ён таксама зняўся на шоу C.S.I.: Месца злачынства Маямі, Марская паліцыя: Cпецаддзел, Усё тып-топ, або Жыццё Зака і Кодзі і The Replacements. Быў намінаваны на прэмію для маладых выканаўцаў за лепшую ролю ў тэлевізійным кіно, міні-серыяле — Supporting Young Actor[7]. У 2005 годзе ён сыграў галоўнага героя ў кліпе Hope Partlow на яе песню «Sick Inside».

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Запісы з выкананнямі Зака Эфрана ёсць на дысках з саўндтрэкамі да фільмаў:

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Zac Efron // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. "Zac Efron Joins Cast of Hairspray". CBS Studios. 2006-06-26. Архівавана з арыгінала 20 жніўня 2006. Праверана 2006-08-15. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2006. Праверана 16 студзеня 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2006. Праверана 16 студзеня 2022.
  4. Strauss, Neil (August 23, 2007), Zac Efron — the new American hearthrob, The Rolling Stone, pg 43. Retrieved August 21, 2007.
  5. Elkin, Michael (2007-08-02). "'High' Times Ahead". The Jewish Exponent. Праверана 2007-08-07.
  6. PCPA Theaterfest Alumni Архівавана 13 красавіка 2016.. (англ.) — 12.03.2009.
  7. IMDB(недаступная спасылка). IMDB Awards for Zac Efron. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана March 13 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]